Калі душой валодае натхненне…

Калі душой валодае натхненне…

Сёння адзначае свой 70-гадовы юбілей Уладзімір Барэйша, былы дырэктар Мышкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, унікальны чалавек і музыкант, творчы і натхнёны энтузіяст, які ўнёс значны ўклад у культурнае жыццё Кіраўшчыны.


З чароўным светам музыкі Уладзімір Браніслававіч, як сам адзначае, звязаны колькі сябе памятае. У вёсцы Грабалава, што ў Чавускім раёне, адкуль родам, часта гучаў гармонік – ніводная вечарынка ці вяселле не абыходзіліся без гэтага інструмента. Валодзя ў такія моманты нібыта забываўся на ўсё – настолькі вабілі яго меладычныя пералівы, і так хацелася самому навучыцца граць. Любілі музыку і бацькі хлопчыка. Таму былі задаволены, што сын з вялікай ахвотай стаў асвойваць баян у музычнай школе. Але канчаткова ў выбары будучай прафесіі Валодзя вызначыўся не адразу. Справа ў тым, што юнак актыўна займаўся спортам. І менавіта ў гэтым накірунку бачылася тады яму будучыня. Але на музыцы настаяў бацька. І, як стала ясна пазней, не прагадаў. Пасля 9 класаў Уладзімір паступіў на народнае аддзяленне па класу баяна Магілёўскага музычнага вучылішча імя Рымскага-Корсакава і паспяхова яго скончыў.
У 1971 годзе выпускніку пашчасціла трапіць на працу ў знакаміты ардэнаносны калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Аб такім размеркаванні можна было толькі марыць! І стала яно па сутнасці лёсавызначальным. Слава “Рассвета” грымела ва ўсесаюзным маштабе, ва ўсіх накірунках дзейнасці гаспадаркі, ва ўзроўні жыцця мясцовых людзей наогул адчувалася вышэйшая ступень. Не выключэнне і культурнае жыццё. Тагачасны старшыня двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў вялікую ўвагу надаваў творчаму развіццю калгаснікаў – як кажуць, не хлебам адзіным жыве чалавек… Уладзімір Барэйша стаў працаваць выкладчыкам па класу баяна ў калгаснай (на той момант) музычнай школе.
Працавалася з задавальненнем. Ад дзяцей, жадаючых асвойваць музычную грамату, не было адбою. Матэрыяльная база школы выдатная, да таго ж, пастаянна папаўнялася. Праз год у педагагічнай дзейнасці адбыўся перапынак, звязаны з армейскай службай. А потым – вяртанне ў Мышкавічы на тую ж пасаду.
Адным са знакавых этапаў творчай дзейнасці стаў калгасны хор, дзе Уладзімір Браніслававіч быў канцэртмайстрам. Разам з нязменным кіраўніком калектыву Валянцінай Яўстратавай ён стаяў ля вытокаў яго стварэння. Развіццё ішло паступова. Спачатку былі выступленні пад баян на жывёлагадоўчых і іншых аб’ектах “Рассвета”. Потым сталі дабаўляцца іншыя музычныя інструменты, а колькасць удзельнікаў расла і дасягнула каля 80 чалавек. У асноўным гэта былі простыя калгаснікі – жывёлаводы, паляводы, будаўнікі, а таксама настаўнікі Мышкавіцкай СШ. Вядома ж, практычна ніхто не валодаў музычнай граматай. І тым не менш, дзякуючы карпатлівай рабоце на зводных рэпетыцыях, рассветаўскі хор ператварыўся ў сур’ёзны музычны калектыў, якому пазней было прысвоена званне народнага. Усе партытуры для аркестровай групы пісаў менавіта Барэйша. Рассветаўскі хор дабіўся за час існавання выдатных поспехаў. Калектыў з “Рассвета” быў спадарожнікам цяперашняга Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча. Сумесныя выступленні праходзілі на самым высокім узроўні і на самых знакамітых сцэнах краіны, да прыкладу, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ці ў Вялікім тэатры Беларусі.
На напісанні аркестровых партытур, прыгаданых вышэй, трэба спыніцца асобна. Для таго, каб гэта зрабіць, варта валодаць пэўным інструментам. Уладзіміра Барэйшу можна смела назваць чалавекам-аркестрам. Баян, гармонік, гітара, балалайка, домра, бас, духавыя, уключаючы барытон, жалейку, дудку… Пералік можна працягваць. Дастаткова сказаць, што аркестроўкі музыканта з Магілёўшчыны былі лепшымі на курсе, калі той без адрыву ад вытворчасці павышаў сваю адукацыю ў Ленінградскім інстытуце культуры імя Н.К.Крупскай. Наогул, ён лічыўся адным з найбольш здольных студэнтаў. А партытуру пісаў для Дзяржаўнага акадэмічнага рускага аркестра імя В.В.Андрэева і менавіта з гэтым аркестрам здаваў дзяржаўныя экзамены.
Але вернемся ў Мышкавічы, дзе творчая дзей­насць Уладзіміра Барэйшы працягвала набіраць абароты. Яна не абмяжоўвалася выкладаннем у музычнай школе і акампанементамі выканаўцам. Жыхары Кіраўшчыны 80-90-х год мінулага стагоддзя добра памятаюць яшчэ адзін музычны калектыў з “Рассвета” – эстрадны ансамбль “Серпантын”. Яго мастацкім кіраўніком, як няцяжка здагадацца, быў Уладзімір Барэйша. Узровень выканаўцаў калектыву быў высокі, апаратура, тэхнічнае аснашчэнне – бадай што, лепшае на Магілёўшчыне. Ідэйны натхняльнік і лідар падабраў у састаў цудоўных музыкантаў, якія пастаянна шліфавалі свае ўменні. З цеплынёй сённяшні юбіляр успамінае тыя часы і сваіх сяброў, сярод якіх – Эма Бяляўская, Валерый Кавальчук, Аляксандр Яўстратаў, Яфім Зархін, Аляксандр Расказаў, Мікалай Акуліч, салісты Аляксандр і Ірына Гацко. Светлавыя эфекты падчас выступленняў забяспечваў Леанід Кіпрыянаў. У 1986 годзе па лініі камсамола Беларусі “Серпантын” даў 20 канцэртаў у раённых цэнтрах Гомельскай і Магілёўскай абласцей, пацярпеўшых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сярод узнагарод ансамбля, якая гаворыць аб яго прафесійнасці, – Ганаровая грамата Саюза кампазітараў СССР за подпісам сакратара Праўлення Ціхана Хрэннікава.
А самым знакамітым дзецішчам Уладзіміра Барэйшы стаў народны ансамбль “Мілавіца”, які 30 год радаваў гледачоў і слухачоў не толькі Кіраўскага раёна, стаўшы яго візітнай карткай, але быў вядомы далёка за межамі. У 1989 годзе з моманту стварэння калектыву яго кіраўнік павёў за сабой творчых адна­думцаў у свет натхнення, сваім энтузіязмам запаліўшы ў іх сэрцах сапраўдную любоў да песеннай прыгажосці, якую ўсе разам яны перадавалі гледачам і слухачам. А энтузіястамі гэтымі сталі прадстаўнікі самых розных заняткаў і прафесій – калгаснікі, настаўнікі, работнікі культуры і іншыя – людзі без спецыяльнай музычнай адукацыі, але апантаныя любоўю да песні і ад прыроды адораныя тонкім музычным слыхам. У якасці галоўнага напрамку творчасці ўдзельнікі калектыву абралі адраджэнне і захаванне беларускага фальклору, традыцый і абрадаў, далучэнне слухачоў да лепшых твораў народнай песеннай культуры, песень беларускіх кампазітараў.
Творчы калектыў з высокім узроўнем выканаўчага майстэрства актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю, удзельнічаў у разнастайных конкурсах, фестывалях, дзе заўсёды атрымліваў высокую ацэнку спецыялістаў і гледачоў. У 1993 годзе яму было прысвоена званне “народны”, якое ён бліскуча пацвярджаў неаднойчы ў далейшыя гады сваёй дзейнасці. Усе выступленні “Мілавіцы” цяжка нават падлічыць. Акрамя мноства канцэртаў на раённай сцэне шмат было паездак па роднай Беларусі. Неаднойчы ў розных гарадах краіны ансамбль выступаў на рэспубліканскім фестывалі-кірамашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, падчас “Дзён беларускага пісьменства”, свяце “Александрыя збірае сяброў”. Двойчы – у 1996 і 2000 гадах — станавіўся лаўрэатам Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах, удзельнікам, лаўрэатам і дыпламантам рэспубліканскіх і Міжнародных фестываляў “Беларусь – мая песня”, “Вянок дружбы”, тэлефестывалю “Залатыя ключы”. З гонарам ансамбль прадстаўляў нашу краіну за яе межамі. “Мілавіцу” шчыра віталі ў Маскве, Бранску, Смаленску, Анапе, Белгарадзе, Вязьме Расійскай Федэрацыі. Удзельнікам калектыву шчыра апладзіравалі гледачы ў Францыі, Расіі, Польшчы, Літве, Малдове.
За сваю шматгранную творчасць, прафесійнае майстэрства Уладзімір Браніслававіч неаднаразова быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, Кіраўскага райвыканкама , а ў 2003 годзе ўдастоены спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”.
Гаворачы пра самыя знакавыя моманты ў жыцці Уладзіміра Барэйшы, не абыходзіць юбіляр тыя, якія звязаны з сям’ёй – яго надзейным тылам. Менавіта ў Мышкавічах, дзе знайшоў любімую работу і прызванне, сустрэў і сваё каханне. Вось ужо 43 гады ідуць яны поруч па жыцці з жонкай Наталляй Мікалаеўнай, якая агарнула любімага мужа пяшчотай і клопатам. Разам выхавалі дачку і сына. Дарэчы, і Вольга, і Дзмітрый, атрымаўшы ў спадчыну ад бацькі музычнасць, развівалі яе, скончылі ўстановы адукацыі, звязаныя з музыкай. Радуюць дзядулю і ўнучка з унукам – дзеці Вольгі. Валерыя выдатна спявае, зараз вучыцца ў Мінскім лінгвістычным універсітэце. Пяцікласнік Ілья таксама выступае на розных канцэртах. А дапамагае яму ў гэтым рарытэтная электрагітара з устаноўкай, якія яму падарыў дзядуля – калісьці сам на ёй паказваў клас.
Думаецца, сёння за сямейным сталом збяруцца родныя, каб павіншаваць юбіляра. І, безумоўна, галава сямейства зноў возьме ў рукі правераны шматлікімі канцэртамі баян, а пальцы імкліва, як і ў былыя гады, прабягуцца па клавішах, і ўсе разам зацягнуць любімыя песні. Без музыкі свята – не свята, без творчасці жыццё – не жыццё…
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024