У Жыліцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся вечар класічнай музыкі

У Жыліцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся вечар класічнай музыкі

У Жыліцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся вечар класічнай музыкі. Усё спрыяла цудоўнай атмасферы: сціх моцны вецер, быў лёгкі марозік, пад нагамі казачна рыпеў снег, ліхтары пасылалі ў прастору мяккае святло. Школа знаходзіцца ў дварцова-паркавым палацы пана Булгака, і гэтыя абставіны прыдавалі вечару рысы велічнасці і гістарычнасці.

Утульная зала школы мастацтваў прыветна сустрэла сваіх гледачоў і слухачоў. Чароўная музыка Баха, Вівальдзі, Чайкоўскага, Агінскага, Глебава і іншых кампазітараў гучала ў выкананні выкладчыкаў школы. Таксама ў праграме былі рамансы і песні. Танец феі Дражэ з балета “Шчаўкунок” П.І.Чайкоўскага выканала Багдана-Елісава Коршунава.
Усе прысутныя дакрануліся да музычнай дасканаласці. Складана перадаць пачуцці, якія ўзніклі ў тых, хто знахо­дзіўся ў зале. А гэта былі і выхаванцы, і навучэнцы дзіцячага садка і школы, і працаўнікі каледжа, і прадаўцы, і пенсіянеры. Мы прыйшлі на вечар духоўна настроеныя на любоў і ўзаемаразуменне, каб здейсніць падарожжа ў тое вечнае, што немагчыма перадаць словамі, што перадаецца толькі чароўнымі гукамі музыкі.
Кожная з прагучаўшых нот – гэта вынік шматгадовай і крапатлівай працы настаўнікаў М.Р.Забелава, Л.М.Татарынавай, Н.Б.Лямцавай, Т.Р.Пашкоўскай, Г.М.Чыстабаевай, К.А.Кісялёвай. Усе яны пачыналі шлях у свет музыкі і потым працавалі ў галіне музычнага мастацтва з незабыўным стваральнікам і першым дырэктарам школы У.Р.Татарынавым.
Вечар вяла Таццяна Казлова, якая чытала ўзнёслыя радкі класічнай паэзіі. Прынялі ўдзел у канцэрце і маладыя таленты – навучэнцы школы Максім Фралоў, Лізавета Арлоўская, Даніла Шых.
Шчыра дзякуем удзельнікам канцэрта класічнай музыкі, дзе “галоўнымі героямі” былі баян, акардэон, домра, гітара і цудоўны белы раяль, які ўпрыгожваў вечар і надаваў яму святочнасці і ўзнёсласці.
Шчырых слоў удзячнасці па праву заслугоўвае дырэктар школы мастацтваў К.А.Кісялёва, якая сустракала ўсіх, клапацілася аб тым, каб нам было ўтульна знаходзіцца ў зале.
Лічу, што падчас канцэрта чароўныя гукі ўвайшлі ў душу кожнага, можна прыйсці да паразумення, магчымасці чуць і пачуць адзін аднаго, стаць аднадумцамі. Невыпадкова Л.Выгодскі сцвярджаў: “Музыка – гэта адзіная мова, на якой душа размаўляе з душой”.
Валянціна ГЕРАСІМАВА,
аг.Жылічы.

Последние новости

Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх