Темы

«Афганістан: мужнасць і памяць»

«Афганістан: мужнасць і памяць»

Афганская вайна, якая доўжылася 9 год 1 месяц 19 дзён, была адным з самых
маштабных і працяглых з міжнародных ваенных канфліктаў.
Усяго за перыяд з 25 снежня 1979 года па 15 лютага 1989 года у Афгане
адслужылі 620 тысяч ваеннаслужачых. Праз пекла баявых дзеянняў прайшло
больш за 30 тысяч беларусаў, у тым ліку 82 кіраўчаніны. Трое з іх – Пётр
Петрусевіч, Віктар Шумілаў  і Аляксандр Ядлоўскі загінулі на афганскай
вайне.

З кожным годам страшныя падзеі таго ваеннага канфлікта становяцца ўсё
далей і далей, аднак памяць аб іх болем адгукаецца ў сэрцах яго
непасрэдных удзельнікаў, іх родных і сяброў, кожнага, хто
неабыякавы да гісторыі свайго народа.
Подзвіг, здзейснены савецкімі воінамі­інтэрнацыя­налістамі ў імя міра на
зямлі, іх баявыя традыцыі ў нашы дні з’яўляюцца моцным падмуркам у
патрыятычным выхаванні моладзі. Напярэдадні 33­й гадавіны вываду савецкіх
войск з Афганістана начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне)
ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага
раёнаў Андрэй Гайдукевіч правёў у раённай бібліятэцы з прадстаўнікамі
падрастаючага пакалення тэматычную гутарку, падчас якой расказаў аб
мужнасці і гераізме нашых суайчыннікаў, лёсах землякоў­афганцаў.
Засяродзіў увагу на тым, што зараз воіны­інтэрнацыяналісты дэманструюць
прыхільнасць да справядлівасці, прынцыповую жыццёвую пазіцыю, уносяць
важкі ўклад у падтрыманне згоды і стабільнасці у грамадстве.

Последние новости

В районе

37 гадоў вернасці кнізе: як Ларыса Фралова знайшла прызванне

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работники и ветераны библиотек Кировского района!

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Дзень народнага адзінства. Што аб’ядноўвае беларусаў?

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Блогеры из Китая посетили Жиличский дворцово-парковый ансамбль

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске стартовал сезон осенних ярмарок!

14 сентября 2026
Читать новость