Темы

У Кіраўскім раёне павіншавалі хлебаробаў з высокімі працоўнымі паказчыкамі

У Кіраўскім раёне павіншавалі хлебаробаў з высокімі працоўнымі паказчыкамі

nagradymysk

На гэтым тыдні ў аўторак першым у раёне экіпажам збожжа-ўборачнага камбайна, які дасягнуў тысячнага рубяжа па намалотах, стаў экіпаж у саставе Івана Салановіча і Івана Багеля з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
У мінулую сераду на рассветаўскія сельскагаспадарчыя палеткі завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Адамаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Осіпава, а таксама старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель, каб павіншаваць хлебаробаў з высокімі працоўнымі паказчыкамі і ўручыць ім заслужаныя ўзнагароды (на здымку).

На момант нашага прыезду сельскагаспадарчая тэхніка працавала на полі каля аг.Мышкавічы. Прыпыніўшыся на хвіліну, залюбаваліся тым, як магутная тэхніка з лёгкасцю ўразалася ў збожжа, абмалочваючы спелае калоссе, як залатым дажджом зерне сыпалася ў кузаў аўтамабіля. Магчыма, вось гэтыя моманты і перапаўняюць радасцю сэрцы тых, хто старанна працуе на ўраджай…
Уручаючы камбайнерам Івану Салановічу і Івану Багелю заслужаныя ўзнагароды, Аляксандр Адамаў падзякаваў ім за старанную працу і пажадаў далейшых працоўных дасягненняў. Плённая праца хлебаробаў была таксама адзначана грашовымі прэміямі і Падзячнымі лістамі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, якія ўручыў Віктар Ставер. Свае віншаванні выказаў і старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель, уручыўшы камбайнерам-“тысячнікам” грашовыя прэміі.
У мінулым нумары “раёнка” паведамляла аб першых у раёне “тысячніках” сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў: гэта Андрэй Храпянкоў з СВК “Калгас “Ніва” і Дзяніс Сакабіцкі з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Яны ў гэты дзень таксама былі адзначаны ўзнагародамі.
Малады вадзіцель Дзяніс Сакабіцкі, атрымаў ад райкама ГА “БРСМ” каштоўны падарунак і Падзячны ліст.
Віншаванні і каштоўныя падарункі за добрасумленную працу і дасягненне высокіх працоўных паказчыкаў атрымаў у гэты дзень і малады вадзіцель Андрэй Храпянкоў.
Ірына БАБІЧ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость