Темы

Жніво на Кіраўшчыне ўступіла ў сваю завяршальную фазу

Жніво на Кіраўшчыне ўступіла ў сваю завяршальную фазу

geydel

Як і ў цэлым па вобласці, у сваю завяршальную фазу ўступіла жніво на Кіраўшчыне. Паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў раёне ўбраны збожжавыя і зернебабовыя культуры на  10693 га аль-бо 77%, намалочана 35758 т збожжа. Няўстойлівае надвор’е прыспешвае хлебаробаў: яны самааддана шчыруюць, каб не страціць на палях тое, што вырашчана такімі значнымі намаганнямі. 

Немалаважным стымулам для плённай працы хлебаробаў з’яўляюцца арганізацыя працоўнага спаборніцтва, а таксама маральнае і матэрыяльнае заахвочванне самых старанных і адказных з іх. У сваю чаргу, плённая праца аграрыяў не застаецца па-за ўвагай кіраўніцтва раёна і сельгас-прадпрыемстваў, дзе працуюць лідары жніва, прафсаюзных арганізацый АПК вобласці і раёна.
У першы жнівеньскі дзень павіншаваць хлебаробаў-“тысячнікаў” з дасягнутымі працоўнымі перамогамі завіталі старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадарцы і харчавання Аляксандр Адамаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі за старанную і добрасумленную працу, высокія паказчыкі на ўборцы збожжавых культур у гэты дзень атрымалі: камбайнеры Іван Салановіч і Іван Багель, звяно аператараў ачышчальна-сушыльнай гаспадаркі ў саставе Віктара Еўдакімава, Аляксея Бяляўскага і Кірыла Руднева з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, вадзіцель СВК “Калгас “Ніва” Андрэй Храпянкоў.
Уручаючы заслужаныя ўзнагароды Віктар Гейдэль падзякаваў хебаробам за самаадданую працу і выказаў пажаданне бачыць іх сярод пераможцаў не толькі раённага, але абласнога і нават рэспубліканскага ўзроўняў.
Калі нумар газеты рыхтаваўся да друку, стала вядома, што рады хлебаробаў-“тысячнікаў” у нашым раёне папоўнілі яшчэ 5 экіпажаў камбайнераў, сярод іх: Мікалай Белакурскі і Аляксей Юркавец, Валерый Піскуноў і Іван Курыла з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, бацька і сын Уладзімір і Дзмітрый Комары, Валянцін Сулімскі і Юрый Русецкі з райаграпрамтэхзабеспячэння, Аляксандр Петранкоў з СВК “Калгас “Ніва”.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость