Темы

Шчыруе моладзь на жніве

Шчыруе моладзь на жніве

YADCHENCOI1

Хлебаробы СВК “Калгас “Беларусь” на ўборцы збожжавых выйшлі на фінішную прамую: убрана 1195 га (86%) з агульных 1447 га, намалочана больш за 2856 т збожжа. Ураджайнасць менш, чым у мінулым годзе, таму якасці правядзення ўборачных работ надаецца вялікая ўвага. Нягледзячы на недабор ураджаю, хлебаробы гаспадаркі першымі ў раёне выканалі план пастаўкі збожжа ў лік дзяржзаказу. Кожны дзень на палеткі выходзіць 6 камбайнаў, своечасова дастаўляюць збожжа на ачышчальна-сушыльную гаспадарку 5 аўтамабіляў.
На працягу ўсяго жніва бясспрэчным лідарам сярод камбайнераў у гаспадарцы з’яўляецца Руслан Ядчанка. Нягледзячы на малады ўзрост, вопыту і добрасумленных адносін да даручанай справы яму не займаць. Для Руслана жніво — самая адказная і ў той жа час самая любімая пара, якую чакае з асаблівым хваляваннем і надзеямі. Дарэчы, юнак мае самае непасрэднае дачыненне да ўсяго працэсу вырошчвання збожжа: увосень і вясною займецца сяўбой азімых і яравых культур, іх доглядам і апрацоўкай, а падчас жніва ўбірае ўраджай.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость