Темы

Агародніна з зялёных гектараў «Рассвета»

Агародніна з зялёных гектараў «Рассвета»

Рэальная вясна пакуль не вельмі спяшаецца расквеціць прыроду новымі фарбамі – холад яшчэ не здае сваіх пазіцый. Але ёсць на Кіраўшчыне месца, дзе ён не ўласны: лета тут пануе практычна круглы год, а ў гэтыя сакавіцкія дні тут усё патанае ў зеляніне. Многія, пэўна, здагадаліся, што гаворка вядзецца пра цяплічны камбінат ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

Агародніна, вырашчаная ў цяплічных гектарах гаспадаркі, пачала ўжо радаваць пладамі і пакупнікоў, і, безумоўна, саміх вытворцаў. Працэс яны адшліфавалі такім чынам, што першыя агуркі традыцыйна паспяваюць да 23 лютага. Не стаў выключэннем і сёлетні год.

Як расказала галоўны тэхнолаг камбіната Марыя Бяляўская, сёлета плошчы, адведзеныя пад агуркі, павялічылі з 2 да 4 га. З іх палову займаюць сярэдняплодныя гібрыды “яні”, якія даўно карыстаюцца попытам, і столькі ж – гібрыды гатунку “бёрн”. Гэтыя агуркі – кароткаплодныя, вельмі духмяныя і смачныя, у продажы не затрымліваюцца. Дарэчы, з пачатку выбарак пладоў сабрана і рэалізавана больш 15 т вітаміннай прадукцыі.

Кіраўчане ведаюць, што вырошчваецца агародніна ў цяплічным камбінаце не ў зямлі, а на мінеральнай ваце з кропельнай падачай усіх неабходных спажыўных рэчываў, пры пэўнай тэмпературы, патрэбным яркім асвятленні. Са шкоднікамі раслін работнікі змагаюцца біяметадамі, а апыляюць суквецці – шмялі.

Першыя агуркі паспелі за 55 дзён з моманту пасеву – у апошні дзень мінулага года. Зялёныя плады мяркуецца збіраць да канца чэрвеня, а затым распачаць новы абарот.

А вось таматы пасеялі раней – 17 снежня. З улікам таго, што іх паспяванне будзе адбывацца дзён праз 100, першы ўраджай тут плануюць сабраць у красавіку. Займаюць пасевы таматаў 6 га: на 4,5 га – буйнаплоднага гатунку “альтадэна” і на 1,5 га – слівападобны гібрыд “рамінда”. Пладамі гаспадарка забяспечыць спажыўцоў практычна да канца лістапада, а гэта значыць, разлічваюць рассветаўцы на стабільны даход ад прадукцыі камбіната.

Камапнію агуркам і таматам складзе яшчэ і расада капусты, а таксама кавуноў, якія ўжо таксама сталі ў “Рассвеце” такой жа звыклай культурай.

Зараз у штаце цяпліцы – дружная каманда колькасцю ў 162 чалавекі. Гэта не толькі непасрэдна агароднінаваоды, якія даглядаюць за раслінамі, збіраюць плады. У калектыве працуюць падсобныя рабочыя, кладаўшчыкі, электрыкі, вадзіцелі, спецыялісты. У ліку лепшых – Наталля Андрэева, Марына Гарачкова, Таццяна Максіменка, Ірына Бяляўская, Святлана Бяляўская і многія іншыя. Усе накіроўваюць свае намаганні на канчатковы рэзультат, забяспечваючы пастаўкі ў гандлёвыя кропкі “Рассвета” свежай агародніны, а гаспадарку – папаўненнем грамадскай касы.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА. 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость