Темы

У Паўлавічах жыхары вуліцы дружнай талакой стварылі “Алею дружбы”

У Паўлавічах жыхары вуліцы дружнай талакой стварылі “Алею дружбы”

Здаўна ў славян, ды і ў іншых народаў, быў распаўсюджаны добры звычай: агульную аб’ёмную і карысную для ўсіх справу рабіць гуртам ці, як яшчэ кажуць, – талакой. У талацэ людзі працавалі добраахвотна і бясплатна, як кажуць, з душой, – ад сваёй працы атрымлівалі агульную карысць і станавіліся больш з’яднанымі.

Такі вось метад талакі прымянілі нядаўна жыхары аграгарадка Паўлавічы, а, дакладней, вуліцы Новай. Калі браць увесь населены пункт, то гэтая вуліца – адна з самых “маладых” і адпавядае сваёй назве. А ўсе 16 дамоў на ёй былі ў свой час пабудаваны ў межах ажыццяўлення прэзідэнцкай прагра­-
мы развіцця аграгарадкоў. Практычна ўсімі колішнімі навасёламі – хто годам-двума раней, хто пазней, як няцяжка можна здагадацца, сталі работнікі КСУП “Чырвоны баец”.
Сама па сабе вуліца – прыгожая і шырокая – адразу 2 дарогі на ёй. А вось у цэнтры паміж імі неяк пуста было – адна роўная і доўгая травяная дарожка. І ўзнікла жаданне ў мясцовых жыхароў азеляніць сваю вуліцу, пасадзіць на ёй дрэвы, якія з цягам часу нада­дуць утульнасці.


Арганізатарам у гэтай добрай і карыснай справе выступіў галоўны эканаміст “Чырвонага байца” Дзмітрый Сяргейчык. Знайшліся актывісты і памочнікі, падключылі іншых жыхароў і ў адзін з дзён выйшлі талакой на свой суботнік. Справа знайшлася для кожнага – і дарослых, і дзяцей: хтосьці дастаўляў са­джанцы, хто капаў ямкі, хто садзіў дрэўцы, хто насіў ваду і паліваў… А на наступны дзень дрэўцы падвязалі калкамі. Зараз на вуліцы Новай расце цудоўная алея з 74 дрэў – бярозак, рабінак, чарнасліву…
Адметна, што акцыя, якую ініцыявалі самі жыхары вуліцы, супала з правядзеннем другой, рэспубліканскай, – “Тыдзень лесу”. І няхай высадзілі яны дрэўцы не ў лясным масіве, з экалагічнага боку праяўлена выдатная ініцыятыва і зроблена добрая справа, бо вядомая фраза “Дрэвы – лёгкія планеты” нават у дачыненні адной вуліцы з’яўляецца актуальнай.
– Мы вельмі рады, што вось так разам папрацавалі на агульную карысць, – падзяліліся ўра­жаннямі жыхары
вул.Новай. – Пакуль дрэўцы яшчэ малыя, будзем назіраць, каб прыжыліся, падпраў­ляць. А вырастуць – няхай радуюць нашых дзяцей і ўнукаў сваёй зелянінай, кіслародам і цяньком. Ды і ад ветра з поля будуць дрэвы абараняць. А пакуль дружна садзілі алею, у нас і назва яе нарадзілася – “Алея дружбы”!
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость