Темы

Адбылася IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь»

Адбылася IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь»

IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» адбылася на базе МДУ імя А.А. Куляшова. 

У састаў арганізацыі зараз уваходзіць 25 раённых, 1080 пярвічных організацый. Абласная арганізацыя ў сваіх радах аб’ядноўвае 23503 чалавекі.
 
У межах канферэнцыі падведзены вынікі работы за справаздачны перыяд. Работа Магілёўскай абласной арганізацыі была прызнана здавальняючай, а старшынёй зноў абраны  Аляксандр Гарошкін.

Падчас канферэнцыі адбылася цырымонія ўзнагароджвання. У ліку адзначаных быў старшыня Кіраўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч: Савет РГА “Белая Русь” аб’явіў яму Падзяку за актыўную грамадзянскую пазіцыю, праяўленыя ініцыятыўнасць і адказнасць пры выкананні статутных задач РГА “Белая Русь”. Узнагароду Васілю Маркевічу ўручыў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар філасофскіх навук, прафесар, старшыня Савета РГА «Белая Русь» Алег Раманаў (на здымку).

У ліку ганаровых гасцей былі таксама намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканакама Валерый Малашка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава.

Фота mogilevnews.by

Последние новости

Общество

«Предъявите пропуск»: что вправе требовать сотрудники Департамента охраны

27 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Новогодний конкурс проводится со 2 по 21 декабря 2026 года в Кировском районе

27 ноября 2026
Читать новость
Актуально

С 25 ноября по 10 декабря 2026 года в Могилёвской области проводится областная профилактическая акция «Семья под защитой»

27 ноября 2026
Читать новость
В районе

За кражу – к ответу

27 ноября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

Небрежность привела к ожогам

27 ноября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

Пожарная хроника происшествий в Кировском районе

27 ноября 2026
Читать новость