Темы

Выбраны новы старшыня

Выбраны новы старшыня

136300867163173-i0

На мінулым тыдні ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася справаздачнавыбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У ёй прынялі ўдзел старшыня абласной арганізацыі Андрэй Нікіцін, намеснік старшыні Людміла Панізовіч, начальнік арганізацыйнага аддзела Галіна Панцюшава, намеснік старшыні райвыканкама Алена Пекліна, дэлегаты ад пярвічных арганізацый субектаў гаспадарання раёна.

У сувязі з тым, што Наталля Маісеенка добраахвотна склала з сябе паўнамоцтвы дзеючага старшыні раённай арганізацыі, справаздачу аб дзейнасці арганізацыі зрабіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук. Ён, у прыватнасці, спыніўся на асноўных задачах Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама нагадаў асноўныя мерапрыемствы, праводзімыя на Кіраўшчыне, па ахове здароўя насельніцтва, у тым ліку накіраваныя на аблягчэнне пакут чалавека і ажыццяўленне догляду за рознымі катэгорыямі насельніцтва, а таксама забеспячэнне выканання сваіх праграм у галіне адукацыі, аховы здароўя  і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Аб арганізацыі работы “крызіснага пакою” з мэтай папярэджвання насілля ў сямейна-бытавых адносінах паведаміла загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі РЦСАН Наталля Крылова.

Далей загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН Наталля Фіневіч праінфармавала прысутных аб рэалізацыі сацыяльных праектаў пры фінансавай падтрымцы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Станоўчую ацэнку рабоце раённай арганізацыі даў старшыня абласной арганізацыі Андрэй Нікіцін.

Затым быў выбраны новы састаў прэзідыўма раённай арганізацыі на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Галінай Слабоднікавай, састаў рэзервнага прэзідыўма і рэвізійнай камісіі. Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Андрэя Карпука, прапанаваную на пасаду старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Таксама зацверджаны дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Последние новости

Актуально

Дзень народнага адзінства. Што аб’ядноўвае беларусаў?

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Блогеры из Китая посетили Жиличский дворцово-парковый ансамбль

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске стартовал сезон осенних ярмарок!

14 сентября 2026
Читать новость
Молодежная политика

У пионеров — День рождения!

13 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость