«Быць улюбёнай у сваю справу — значыць быць шчаслівай»

«Быць улюбёнай у сваю справу — значыць быць шчаслівай»

parhamovich1

Разгледзець у кожным сваім вучні яго здольнасці, магчымасці, накіраваць іх у патрэбнае рэчышча асноўная задача педагога, як лічыць настаўніца працоўнага навучання СШ №1 Алена Уладзіміраўна Пархамовіч. Адной з самых запатрабаваных і высакародных прафесій яна прысвяціла 16 гадоў.

Для А.У.Пархамовіч яе прафесія — сэнс яе жыцця. Яе добрасумленная праца адзначана прэміяй фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў.

«Што можа быць лепшым, чым бачыць, што твой вучань пераўзышоў у ведах і навыках свайго настаўніка?»

А.У.Пархамовіч заўсёды імкнецца раскрыць індывідуальныя схільнасці кожнага даверанага ёй вучня, стварыць умовы для развіццяяго творчых здольнасцяў. Яскравым сведчаннем таму з’яўляюцца неаднаразовыя перамогі яе выхаванак Марыны Заркевіч і Юліі Багданавай на раённых, абласныхі рэспубліканскіх алімпіядах па працоўным навучанні. Дзяўчыны з’яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Марына і Юлія ўжо закончылі школу, працягваюць навучанне ў ВНУ, а Алена Уладзіміраўна, як нястомны чараўнік, зноў імкнецца да таго, каб на небасхіле творчых дасягненняў з’явіліся новыя зорачкі.

Менавіта дасягненні выхаванцаў лічыць педагог вышэйшай узнагародай сваёй працы — што можа быць лепшым, чым бачыць, што твой вучань пераўзышоў у ведах і навыках свайго настаўніка? Гэта значыць толькі адно — ты ўсё зрабіў правільна.

Нарадзілася А.У.Пархамовіч у в.Глыбокавічы ў сям’і настаўнікаў. Яе бацька Уладзімір Міхайлавіч і маці Святлана Пятроўна прысвяцілі самай гуманнай у свеце прафесіі ўсё сваё жыццё. Па іх слядах пайшлі і дочкі Алена і Наталля.

Для А.У.Пархамовіч ніколі не паўставала пытанне аб выбары будучай прафесіі — канешне ж, педагог. Марыла дзяўчына стаць настаўнікам пачатковых класаў, аднак, як гаворыцца, лёс распарадзіўся па-іншаму: пасля заканчэння СШ №1 з сярэбраным медалём у Алены з’явілася магчымасць паступіць без іспытаў на факультэт абслугоўваючай працы і фізікі Мазырскага педінстытута, чым яна і скарысталася. І ніколі аб гэтым не пашкадавала.

«Быць сапраўднымі гаспадынямі»

Пасля заканчэння навучальнай установы маладая настаўніца вярнулася ў родную школу і з таго часу вучыць дзяўчынак важнай аксіёме жыцця — быць сапраўднымі гаспадынямі.

Самым галоўным у сваёй прафесіі А.У.Пархамовіч лічыць знайсці магчымасць абудзіць у рабят інтарэс да творчасці. А для гэтага, на думку Алены Уладзіміраўны, настаўніку неабходна ўмець заўсёды знаходзіць з вучнямі агульную мову, захоўваць аптымізм і любоў да іх, умець зацікавіць рабят сваімі ідэямі,скіраваць іх на прадуктыўную дзейнасць, павесці за сабой.
А яшчэ А.У.Пархамовіч любіць сваю работу за непрадказальнасць, за тое, што кожны дзень не падобны на іншы і прыносіць новыя ўражанні, адкрыцці і дасягненні.

Людміла СЯМЁНАВА

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем