Темы

Надышоў час цукровых буракоў

Надышоў час цукровых буракоў

З раніцы і да змяркання не змаўкае гул сельгастэхнікі на палетках ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”: шчыруюць руплівыя працаўнікі, клапоцяцца пра ўраджай сёлетняга года і робяць падмурак пад будучы. Як вядома, дзе старанная праца, там і добрыя вынікі.

Калектыў РАПТЗ адным з першых у раёне прыступіў да ўборкі цукровых буракоў. Вырошчваннем гэтай культуры тут займаюцца шмат год і маюць вельмі нядрэнныя вынікі. Сёлета салодкія караняплоды занялі плошчу ў 405 га.
На буракаўборачным камбайне “Холмер” адказна і добрасумленна працуе механізатар Дзмітрый Комар (на здымку). Карэспандэнт “раёнкі” заспеў яго на палетках за в.П.Слабада, дзе і вялася ўборка буракоў. Тэхніка, своечасова і якасна даведзеная да ладу, працуе без збояў, уборка ідзе строга па графіку.

Андрэй Хлапкоў.

Спачатку салодкія карані ссыпаюцца ў бурты. Затым аўтамабілямі караняплоды адпраўляюцца на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт. Ужо здадзена больш за 4300 т. На пагрузцы караняплодаў працуе Андрэй Хлапкоў.
У размове з намі галоўны аграном райаграпрамтэхзабеспячэння Уладзімір Дарафей выказаў спадзяванне, што сёлетні ўраджай цукровых буракоў будзе важкім: на першых убраных 155 га на круг атрымана па 303 ц, а накапана больш за 4700 т.
Па словах Уладзіміра Дарафея, цукровыя буракі – найважнейшая тэхнічная культура, якая дае сыравіну для перапрацоўчай прамысловасці. Тэхналогія вырошчвання толькі на першы погляд здаецца нескладанай: падрыхтоўка глебы, сяўба, апрацоўка ад пустазелля і шкоднікаў, уборка. Але для таго, каб атрымаць добры ўраджай салодкіх каранёў, неабходны строгае захоўванне тэхналогіі, пастаянны клопат і штодзённая напружаная праца. Немалаважнае значэнне маюць і ўмовы надвор’я: культура вельмі патрабавальная да святла, вільгаці і цяпла.
Зараз, у пачатку ўборачнага сезону, буракі радуюць сваімі якаснымі паказчыкамі, у прыватнасці, цукровасцю, якая пераўзыходзіць базавы 16-працэнтны нарматыў і складае 16,9%. А калі ўлічыць, што працэс нарошчвання масы караняплодаў і назапашвання ў іх цукру ідзе бесперапынна, то ў мясцовых раслінаводаў ёсць рэальныя шанцы разліч­ваць на яшчэ больш высокія паказчыкі, а значыць і большую аплату за здадзеную салодкую прадукцыю.
Актыўнымі тэмпамі ў сельгаставарыстве вядзецца ўборка кукурузы на сілас. Усяго “царыца палёў” займае плошчу ў 830 га. На ўчарашнюю раніцу мясцовыя раслінаводы ўбралі кукурузу на 255 га, атрымаўшы 7820 т зялёнай масы пры ўра­джайнасці 308 ц/га. На прадстаячую зімоўку ў сіласныя траншэі закладзена больш за 6700 т сакавітых кармоў.

Кірыл Гамалін.


Уборка і здрабненне кукурузы вядзецца двума камбайнамі, кіруюць якімі Валянцін Сулімскі і Кірыл Гамалін. Хутка дастаўляюць сіласную масу да месцаў трамбоўкі і закладкі Яўген Рудак, Дзяніс Харытонаў, Леанід Паркалаў, Аляксандр Баянкоў і іншыя.
За тым, каб нарыхтаваная маса была якаснай, з неабходнай вільготнасцю і тэмпературай, назіраюць адказныя спецыялісты. Маючы вялізны статак БРЖ, раслінаводы райаграпрамтэхзабеспячэння прыкладаюць усе намаганні, каб забяспечыць яго кармамі добрай якасці.
Нягледзячы на ўсю важнасць правядзення ўборкі кукурузы і іншых сельгаскультур, не застаецца па-за ўвагай аграрыяў РАПТЗ не менш важная кампанія – сяўба азімых. Актыўныя тэмпы работ даюць спадзяванне, што ўсе планавыя заданні будуць выкананы своечасова.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость