Темы

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: КСУП «Ніва-Барсукі»

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: КСУП «Ніва-Барсукі»

Урачыста адзначылі прафесійнае свята работнікі КСУП “Ніва-Барсукі”.
Ад раённага выканаўчага камітэта прысутных вітала начальнік фінансавага аддзела Галіна Шупікава. Яна адзначыла, што працаўнікі гаспадаркі пастаянна на справе даказваюць, што ўмеюць працаваць з высокай эфектыўнасцю, дасягаючы высокіх вытворчых паказчыкаў. На бягучы момант выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг павялічылася на 21%, на аднаго працуючага – плюс 17%. Прыбытак склаў 1,6 млн. руб. Высокія рэзультаты атрыманы ў расліннаводстве, гаспадарка заняла 3 месца ў раённым спаборніцтве.

Выканаўшы план яравой сяўбы ў разрэзе асноўных культур з захаваннем усіх агратэхнічных патрабаванняў КСУП “Ніва-Барсукі” прызнана пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый за своечасовае і якаснае правядзенне веснавых палявых работ. Дастойныя рэзультаты дасягнуты ў жывёлагадоўлі. Рост аб’ёмаў вытворчасці малака па выніках года чакаецца больш чым на 4 %.

Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў была ўручана аператару па дарошчванні маладняку БРЖ Пятру Сямёнаву. Шэрагу працаўнікоў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі ўручыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Рыняк, шчыра падзякаваўшы ім за плённую працу.

Музычнымі нумарамі павіншавалі вяскоўцаў сама­дзейныя артысты з раённага Дома культуры.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость