Темы

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: КСУП «Барчыцы-агра»

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: КСУП «Барчыцы-агра»

Святочныя ўрачыстасці з нагоды прафесійнага свята аграрыяў прайшлі ў КСУП “Барчыцы-агра”. Ганаровы госць свята першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Кісялёў пазнаёміў прысутных з вынікамі работы сельскагаспадарчай галіны раёна, падзякаваў аграрыям за штодзённую карпатлівую працу і ўручыў аператару жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм Алене Волас Ганаровую грамату ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер шчыра павіншаваў вяскоўцаў з прафесійным святам. Падзяку Кіраўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі атрымаў тэхнік-асемянатар Васіль Фядотаў.

Дырэктар прадпрыемства Уладзімір Ядчанка падзякаваў усім за добрасумленную працу і заўважыў, што па выніках каляндарнага года вытворчыя паказчыкі гаспадаркі будуць вышэйшымі. Ён уручыў Граматы лепшым работнікам прадпрыемства і адзначыў, што расці ёсць куды, і чалавечы патэнцыял у гаспадарцы таксама ёсць, галоўнае – павінна быць жаданне працаваць.
Старшыня прафкама гаспадаркі Галіна Дзятлава з душэўнай цеплынёй гаварыла аб вяскоўцах і ўзаемнай рабоце падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній.

Кажуць, дзе хлеб, там і песня. Віноўнікі ўрачыстасці прымалі музычныя віншаванні ад работнікаў Скрыпліцкага Дома культуры.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость