Темы

Работы неабходна актывізаваць

У раёне працягваюцца работы ў межах абласнога месячніка па навядзенні парадку на зямлі. Іх ход быў прынцыпова і скрупулёзна прааналізаваны на чарговым пасяджэнні раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і сельскагаспадарчых арганізацый з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна, старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў.

Замацаваныя райвыканкамам за горадам і сельскімі Саветамі дэпутатаў адказныя асобы далажылі аб тым, што ўжо зроблена па выкананні плана мерапрыемстваў, вызначаных на перыяд месячніка, якія работы прадстаіць яшчэ правесці. Адзначалася, што кіраўнікі арганізацый, актыў, жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў з разуменнем ставяцца да справы навядзення парадку, добраўпарадкавання, прымаюць удзел у гэтых работах.
Ліквідуюцца несанкцыянаваныя звалкі, прыбіраецца смецце на прыбярэжных тэрыторыях вадаёмаў, скашваецца пустазелле, наводзіцца парадак на могілках, на тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый, высаджваюцца дрэвы, робіцца шмат чаго іншага дзеля таго, каб наш раён стаў чыстым, яшчэ больш прыгожым, камфортным для пражывання.
Адказныя асобы таксама паведамілі, што паралельна з выкананнем плана месячніка рэалізуюцца дадатковыя мерапрыемствы для дасягнення лепшых рэзультатаў.
Аб стане работы па навядзенні парадку на зямлі праінфармавалі начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Трыбуш, галоўны санітарны ўрач раёна Канстанцін Сямёнаў, па ўцягненні невыкарыстоўваемых земляў у сельгасабарот — начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Людміла Шкрабава: іх выступленні былі падмацаваны фотаздымкамі, на якіх красамоўна адлюстроўвалася, дзе яшчэ неабходна прыкласці намаганні, каб навесці належны парадак.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў патрабаваў больш дзейснай работы ў межах месячніка і даручыў на наступным пасяджэнні штаба прадэманстраваць на фотаздымках, як выглядаюць указаныя мясціны безгаспадарчасці пасля навядзення парадку.
Кіраўнік раённага штаба, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў праінфармаваў аб ходзе навядзення парадку на тэрыторыях сельгасарганізацый. Як ён адзначыў, актыўныя работы ў гэтым напрамку вядуцца на машынных дварах, жывёлагадоўчых аб’ектах, вызначаныя тэрміны вытрымліваюцца.
Аляксандр Бутараў звярнуў увагу на тое, што паўсюдна павінны быць даведзены да ладу бытавыя памяшканні, гэта — праяўленне клопату аб працаўніках.
Экалагічнай і санітарнай службам для павышэння эфектыўнасці работы рэкамендавана вырашыць пытанне па набыцці фоталавушак і ўстаноўцы іх у месцах, дзе найбольш часта парушаюцца патрабаванні заканадаўства па абыходжанні з адходамі.
Вынікі інспектарскіх праверак падвяла кіраўнік спраў райвыканкама Алена Сакадынец.
У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні, пастаўлены канкрэтныя задачы для неадкладнага выканання.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость