Темы

Добрыя вынікі — агульнымі намаганнямі

Добрыя вынікі — агульнымі намаганнямі

linia2 linia3 linia4

Актывізаваць выкананне запланаваных на абласны месячнік па навядзенні парадку на зямлі мерапрыемстваў і іншых работ у гэтым напрамку, забяспечыўшы якасць іх выканання – на гэтай задачы падчас правядзення ў мінулую пятніцу пасяджэння раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і сельскагаспадарчых арганізацый была засяроджана ўвага прысутных адказных асоб, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў.

У ходзе абласнога месячніка зроблена нямала – пра гэта гаварылі замацаваныя за горадам і сельсаветамі адказныя асобы райвыканкама, называючы рэалізаваныя мера-прыемствы, работы, якія ў стадыі выканання, тэрыторыі і аб’екты, дзе яшчэ трэба папрацаваць.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў звярнуў увагу кіраўніцтва УКП “Жылкамгас” на неабходнасць прыняць дзейсныя меры па арганізацыі работы па сартыроўцы адходаў на гарадскім міні-палігоне, навядзенні належнага парадку на яго тэрыторыі і прылягаючай, а таксама вакол іншых міні-палігонаў.
Не раз на працягу абмеркавання становішча спраў адзначалася, што на фоне імкнення зрабіць нашу Кіраўшчыну яшчэ больш чыстай, прыгожай, што дасягаецца дзякуючы намаганням многіх членаў працоўных калектываў, іншых добрасумленных грамадзян, пэўныя жыхары ўмудраюцца выкідваць смецце нават туды, дзе прыбраны несанкцыянаваныя звалкі і наведзены парадак. Яны не чакаюць транспарту УКП “Жылкамгас”, які, дарэчы, прытрымліваецца графіка вывазу ТКА з населеных пунктаў, а выкідваюць адыходы дзе ўздумаецца: хтосьці паблізу ад міні-палігона, хтосьці ў лесе, а то і прама на полі… Калі ж усё-такі здаровы сэнс перавалодае над бескультур’ем, неахайнасцю і абыякавасцю?
Прыбрана смецце на прыбярэжнай паласе Чыгірынскага вадасховішча, ракі Друць, і зноў паўстае пытанне, калі ж навучацца культурнаму адпачынку на ўлонні прыроды і таму, каб прыбраць за сабой многія, хто бавіць тут час, каб зноў не з’явіліся горы смецця?
Нездарма гаворыцца: “Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смеццяць”. Хацелася б, каб так было паўсюдна. Думаецца, з дапамогай фоталавушак, іншым чынам за адзначаныя вышэй дзеянні вінаватыя будуць выяўлены і панясуць адміністрацыйную адказнасць.
Балючая тэма – парадак на могілках. Каб яго наводзіць перыядычна, патрабуецца шмат намаганняў: іх прыкладаюць работнікі сельскіх Саветаў дэпутатаў, актыў, у горадзе – прадстаўнікі працоўных калектываў. І нярэдка ў баку ад гэтага тыя, у каго на могілках пахаваны родныя і блізкія.
Напрыклад, на тэрыторыі Баравіцкага сельсавета 18 могілак: як усюды прыбраць і падтрымліваць парадак, калі не далучацца мясцовыя жыхары…
Зноў хочацца ўзгадаць “чалавечы фактар”: няпроста “расшавяліць” жыхароў шматпавярховак, каб выйшлі на суботнік і навялі парадак на дваравой тэрыторыі, у пад’ездах. Але ёсць і станоўчыя прыклады: вул.Валадарскага, дом №11, жыхары якога ад душы дбаюць пра чысціню ў пад’ездах, на двары, яго добраўпарадкаванні і ўносяць у гэта свой уклад.
Увогуле нямала актывістаў у арганізацыі добрых, карысных спраў сярод дэпутатаў раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, стараст, старшых па дамах і проста дбайных, нераўнадушных людзей: хацелася б, каб іх было больш.
Было абмеркавана становішча спраў па навядзенні парадку на вытворчых аб’ектах сельгасарганізацый, давядзенні да ладу бытавых памяшканняў.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў нагадаў кіраўнікам гаспадарак аб неабходнасці ў абавязковым парадку вырашэння пытання наконт далейшага лёсу невыкарыстоўваемых аб’ектаў.
На парадку дня стаяла і пытанне, якое пастаянна знаходзіцца на кантролі раённай улады, — увядзенне невыкарыстоўваемых земляў у гаспадарчы абарот.
У ходзе пасяджэння штаба адзначалася, што неабходна звярнуць увагу на тэрыторыі прыватных прадпрыемстваў, сялянска-фермерскіх гаспадарак.
Увага кіраўніцтва УКП “Жылкамгас” была звернута на пытанне арганізацыі належнага асвятлення дваравых тэрыторый шматпавярховых дамоў.
Была абмеркавана інфармацыя землеўпарадкавальнай, санітарнай, экалагічнай службаў з дэманстрацыяй фотаздымкаў і пастаўлены задачы па выпраўленні выяўленых парушэнняў.
Кіраўніцтвам раёна дадзены іншыя даручэнні, накіраваныя на паляпшэнне становішча спраў па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость