Темы

Аператыўнасць і якасць – на першым месцы ў рабоце супрацоўнікаў Кіраўскага райаддзела Следчага камітэта

Аператыўнасць і якасць – на першым месцы ў рабоце супрацоўнікаў Кіраўскага райаддзела Следчага камітэта

Па выніках работы за мінулы год Кіраўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прызнаны лепшым следчым падраздзяленнем на Магілёўшчыне. З гэтай нагоды службовы калектыў аддзела адзначаны кубкам і пасведчаннем упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Начальнік райаддзела Канстанцін Васілеўскі расказаў: “Кожны год у нашай сферы падводзяцца вынікі службовай дзейнасці, ацэньваецца эфектыўнасць работы. Сёлета часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Віталь Шляханаў падчас падвядзення вынікаў дзейнасці адзначыў, што прадпрынятыя арганізацыйна-практычныя меры дазволілі летась палепшыць шэраг паказчыкаў, якія характарызуюць эфектыўнасць і якасць следчай работы.
Адна з асноўных задач Следчага камітэта – усебаковае, поўнае, аб’ектыўнае расследаванне злачынстваў. Выконваючы свае штодзённыя службовыя абавязкі, мы прытрымліваемся арыенціру – аператыўнасць і якасць. Пасаду начальніка аддзела я займаю на працягу года і хачу адзначыць, што мне пашанцавала працаваць з маладым, энергічным, неабыякавым і дружным калектывам. Лічу, што гэтыя акалічнасці, у ліку іншага, сталі падставай для нашага агульнага поспеху”.
Канстанцін Васілеўскі дадаў, што работа Кіраўскага райаддзела Следчага камітэта зўсёды высока ацэньваецца вышэйстаячым кіраўніцтвам: аналагічнага сёлетняму поспеху кіраўскія следчыя дасягалі ў 2020 годзе, летась займалі другую пазіцыю ў вобласці.

Старшы следчы, маёр юстыцыі Максім Дудзінскі

Па выніках работы раённага аддзела лепшым супрацоўнікам прызнаны старшы следчы, маёр юстыцыі Максім Дудзінскі, які мае лепшыя рэзультаты і паказчыкі ў службовай дзейнасці. У райаддзеле Следчага камітэта Максім Аляксандравіч працуе з 2012 года – з моманту стварэння – і з’яўляецца адным з найбольш вопытных следчых. Родам ён з Кіраўска. Прафесійны шлях пачаў у жніўні 2011 года з пасады следчага ў райаддзеле ўнутраных спраў. “Калі стварыўся Следчы камітэт, мяне, як выпускніка следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, запрасілі сюды працаваць, – падзяліўся ўспамінамі Максім Дудзінскі. – А наогул, з дзяцінства у мяне была мара стаць супрацоўнікам праваахоўных органаў. Яшчэ ў школе ўпарта рыхтаваўся да паступлення, вёў здаровы лад жыцця, падтрымліваў у добрым стане сваю фізічную форму. Дарэчы, прытрымліваюся гэтага і зараз”.
Маладым калегам, а таксама юнакам і дзяўчатам, якія жадаюць звязаць сваё жыццё з прафесіяй следчага, Максім Дудзінскі раіць быць цярплівымі і мэтанакіраванымі. “Важна памятаць: калі стаў на гэты шлях, трэба быць верным свайму выбару, а таксама абавязку і Айчыне, цвёрда стаяць на варце Закона”, – падагульніў гутарку лепшы следчы Кіраўшчыны.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

На здымку: следчы Вячаслаў Свірыд (першы злева), намеснік начальніка аддзела Дзмітрый Каранькоў, начальнік аддзела Канстанцін Васілеўскі, следчы Вікторыя Бузава, старшы следчы Максім Дудзінскі.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость