Вайна і сёння будзіць успаміны…

Вайна і сёння будзіць успаміны…

15 лютага 1989 года завяршыўся вывад абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана, камандуючы 40 агульнавайсковай арміі генерал Б.У.Громаў перасёк мост пагранічнай ракі Амудар’я пад Тэрмезам. На гэтым скончылася вайна, якая працягвалася больш за 10 гадоў. Многія з тых, хто прайшоў праз яе горан, вярнуліся да мірнага жыцця, але назаўсёды засталіся ўспаміны… На Кіраўшчыне дзейнічае раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», якая прымае ўдзел у выхаванні ў моладзі грамадзянска-патрыятычнага духу абаронцаў Айчыны, аказвае рознабаковую дапамогу і падтрымку ветэранам баявых дзеянняў і іх сем’ям.

Здавалася б, 36 год – тэрмін значны. Менавіта столькі мінула часу, як Іван Еўдакімаў з Баравіцы пакінуў палітую крывёю і потам, распаленую гарачым сонцам зямлю Афганістана. Можна было б ужо і забыцца на баявыя паходы, трывожныя дні і ночы, але ёсць рэчы, якія забыць нельга. Раны зарубцоўваюцца, рубцы застаюцца назаўжды…
Іван з пакалення тых хлопцаў, якім служыць хацелася – які ты мужчына, калі не зведаў армейскага жыцця… І гэта не пафасныя словы. У 1985 годзе Іван Еўдакімаў быў прызваны на службу, чым юнак вельмі ганарыўся. Яшчэ б: трапіў у вайсковую эліту – паветрана-дэсантныя войскі, легендарную 103-ю Віцебскую дывізію. Цяжкасці не хвалявалі – фізічных сіл, спартыўнай падрыхтоўкі было дастаткова – з дзяцінства актыўна займаўся фізкультурай. І службу ў Афгане потым выбраў сам, хоць і не асэнсоўваў на той момант, што давядзецца перажыць. Але ў вучэбцы ва узбекскай Фергане падчас анкетавання на пытанне “ці хацеў бы несці службу ў Афганістане?” упэўнена даў станоўчы адказ. Як, дарэчы, сябар Івана Анатоль Варанчукоў з Борак, з якім давялося потым плячо ў плячо несці ўсе цяжкасці ваеннага жыцця – нават ложкі армейскія побач былі.
За 4 месяцы вучэбкі ва ўмовах, максімальна набліжаных да афганскіх, маладых салдат падрыхтавалі да вядзення баявых дзеянняў. Прычым, як успамінае сам Іван Еўдакімаў, асабліва цяжкім быў апошні з чатырох месяцаў, калі літаральна штодня даводзілася лазіць па гарах з рэчмяшкамі, нагружанымі каменнем. Як казаў Сувораў: “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі”.

Розніца паміж фота – 9 гадоў.

І праўду гэтага пастулату Іван зведаў падчас выканання воінскага абавязку ў Кабуле, куды потым іх з баявымі сябрамі накіравалі для далейшай службы. 18 доўгіх месяцаў працягвалася афганская эпапея Еўдакімава. Служыў салдат з Баравіцы на пасадзе радыётэлефаніста – забяспечваў сувязь паміж падраздзяленнямі. Спатрэбіліся на службе і вадзіцельскія правы, якія атрымаў хлопец падчас вучобы ў Кіраўскім СПТВ №66. Шмат давялося перажыць на вайне, аб чым сам герой гэтых радкоў успамінаць не асабліва жадае. Больш за 20 баявых паходаў на рахунку Івана Еўдакімава, дзе было ўсё: і пыл распаленых сонцам пяскоў, і свіст душманскіх куль, і страта таварышаў, і армейскае братэрства… Служылі разам прадстаўнікі розных нацыянальнасцей былога Савецкага Саюза, і ўсе былі як адно цэлае, старэйшы падтрымліваў малодшага, дапамагаў словам і справай.
За добрасумленнае выкананне воінскіх абавязкаў падчас службы ў Афганістане яфрэйтар Іван Еўдакімаў узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, медалём “За баявыя заслугі”. Ва ўсіх баявых аперацыях наш зямляк праявіў сябе з лепшага боку. А ў адной з іх выратаваў таварышаў, своечасова заўважыўшы душманскія міны.
Як сапраўднага героя сустракалі салдата ў роднай Баравіцы, калі ён нарэшце вярнуўся з вайны. Не было канца і краю радасці любімай жонкі (а ажаніцца Іван паспеў яшчэ да арміі), сваякоў, сяброў, а асабліва маці Марыі Трафімаўны, якая ўсім сэрцам перажывала за сына, бо самой давялося зведаць гора вайны – быць вязнем фашысцкіх засценкаў.
Сёння Іван Еўдакімаў лічыць сябе шчаслівым чалавекам. Разам з жонкай Аленай Пятроўнай вырасцілі дзве дачкі, радуюць дзядулю з бабуляй унукі. Ёсць любімая работа – працуе Івам Міхайлавіч у лесанарыхтоўчым участку «Скачок» Бабруйскага лясгаса. А галоўнае, чаму радуецца Іван Еўдакімаў, – гэта тое, што жывем мы пад мірным небам.
Той, хто перажыў вайну, не зможа забыць яе ніколі. І калі так, то няхай яна вяртаецца толькі ў снах…

Фота Максіма МІКЕШЫНА.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Единый день информирования

В рамках Единого дня информирования

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Чтобы электроприбор не стал причиной пожара

17 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Стрелка вверх