Мы памятаем…

Мы памятаем…

34 гады аддзяляюць нас ад памятных дзён, калі савецкія войскі пакінулі
Афганістан. 9 год і 51 дзень тысячы салдат і афіцэраў з гонарам выконвалі
інтэрнацыянальны абавязак. Гэтая вайна закранула лёсы многіх нашых
суайчыннікаў. 82 жыхарам Кіраўшчыны давялося прайсці праз яе горан.
Штогод, 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў жыхары
Кіраўшчыны збіраюцца каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія
выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў,
каб успомніць пра падзеі афганскай вайны і ўшанаваць памяць загінуўшых
землякоў – Пятра Петрусевіча, Віктара Шумілава і Аляксандра Ядлоўскага.

Падчас мітынгу старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, завяртаючыся да
прысутных воінаў-інтэрнацыяналістаў і прадстаўнікоў грамадскасці,
адзначыла: “Вайна ў Афганістане дала савецкім войскам практычна першы ў
свеце вопыт падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў супраць рэгулярных
фарміраванняў ва ўмовах горна-пустыннай мясцовасці. Менавіта
воіны-інтэрнацыяналісты першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму.
Баявы вопыт афіцэраў, салдат, якія праходзілі службу ў розныя гады ў
саставе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане,
рэалізуюцца і сёння ў ваенным будаўніцтве і падрыхтоўцы Узброеных Сіл
Рэспублікі Беларусь”.
Сёння ва ўмовах глабальнай нестабільнасці і напружанага ваенна-палітычнага
становішча, трывожных выклікаў сучаснасці памяць аб падзеях афганскай
вайны вучыць нас разумець, наколькі каштоўны мір.
15 лютага ўвага грамадскасці прыцягнута не толькі да ветэранаў вайны ў
Афганістане, а і да тых, хто выконваў воінскі інтэрнацыянальны абавязак
больш чым у 30 гарачых кропках свету: Карэі, Егіпце, Анголе…
Начальнік адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднанага
гарадскога Ваеннага камісарыята маёр Мікалай Маліноўскі падкрэсліў: “Нашы
суайчыннікі – удзельнікі вайны ў Афганістане і іншых лакальных канфліктаў
– з гонарам выканалі свой воінскі абавязак, праяўляючы пры гэтым мужнасць,
стойкі гераізм. Зараз, у мірныя дні, многія з іх нясуць у грамадства
высокае пачуццё грамадзянскага абавязку і вернасці воінскай прысязе,
вучаць падрастаючае пакаленне адстойваць свае жыццёвыя прынцыпы і любіць
Радзіму”.
Мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у Афганістане
воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама тых землякоў-кіраўчан, якія вярнуліся
з вайны, уліліся ў мірнае стваральнае жыццё, але каго ў сённяшнім дні
разам з намі ўжо няма: Уладзіміра Перадні, Барыса Карпенкі, Сяргея
Макаранкі, Валерыя Гузялевіча, Уладзіміра Краўчанкі, Васіля Бяляўскага,
Сяргея Пятрова, Сяргея Шуфелева, Аляксандра Сенчанкова, Валерыя Чыканава,
Генадзя Барышчыка. Юнакі з іх партрэтамі ў руках сталі побач з прысутнымі
на мітынгу воінамі-інтэрнацыяналістамі. Нязрыма яны, іх душы зноў былі
побач з баявымі таварышамі, сябрамі, усімі, хто неабыякавы да гэтага дня і
памяці…
Пасля мітынгу адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да магіл Пятра
Петрусевіча, Віктара Шумілава ў в.Гарадзец і Аляксандра Ядлоўскага ў
аг.Жылічы. У цырымоніі прынялі ўдзел родныя і блізкія загінуўшых.
Мы памятаем… Мы жывем…
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Единый день информирования

В рамках Единого дня информирования

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Чтобы электроприбор не стал причиной пожара

17 мая 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

В Добосненском сельсовете будут проводиться профилактические противопожарные мероприятия

16 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх