Темы

Дыялогавая пляцоўка “Салдат вайну не выбірае…” прайшла ў Кіраўску

Дыялогавая пляцоўка “Салдат вайну не выбірае…” прайшла ў Кіраўску

У рамках абласной маладзёжнай патрыятычнай акцыі “Пусть память говорит” на
базе СШ №1 прайшла дыялогавая пляцоўка пад назвай “Салдат вайну не
выбірае…” з удзелам старшакласнікаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, начальніка
адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднанага гарадскога
Ваеннага камісарыята маёра Мікалая Маліноўскага, а таксама старшыні
раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Віктара Ставера.

Мадэратар дыялогавай пляцоўкі начальнік аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава прапанавала
паразважаць аб прычынах афганскай вайны. “У некаторых крыніцах пачатак
дадзенага канфлікту вызначаецца ўводам савецкіх войск у Афганістан у 1979
годзе. Аднак адпраўной кропкай вайны ўсё ж такі трэба лічыць 1973 год,
калі ў Афганістане быў скінуты з пасады манарх Захір-шах. Пасля Саурскай
рэвалюцыі, у 1978 годзе, новая ўлада праводзіла шэраг рэформ, што
выклікала незадаволенасць большасці грамадзян. Па гэтай прычыне многія з
іх сталі сталі падвяргацца сур’ёзным рэпрэсіям з боку дзеючай улады. У
хуткім часе было сфарміравана мноства атрадаў маджахедаў – душманаў.
Менавіта з імі савецкія войскі вялі вайну. Такім чынам, СССР аказаўся
ўцягнутым у грамдзянскую вайну”, – рэзюмавала Ларыса Гаўрылава.
Было адзначана, што ў свой час Савецкая Расія была першай краінай, якая
прызнала незалежнасць Афганістана, і паміж дзвюма краінамі ўстанавіліся не
толькі дыпламатычныя зносіны, але і пачаў развівацца гандаль, у вучэбных
установах Савецкага Саюза рыхтавалі спецыялістаў для розных галін
эканомікі Афганістана.

Па ходзе дыялогу запрошаныя воіны-інтэрнацыяналісты Васіль Рублеўскі, Алег
Сакабіцкі, Уладзімір Шырокі, Юрый Сафронаў, Анатоль Ткачоў, Канстанцін
Сімановіч, Мікалай Пад’ялоўскі падзяліліся з рабятамі ўспамінамі аб удзеле
ў лакальным канфлікце. Большасць з іх зараз працуюць у сельскагаспадарчай
галіне Кіраўшчыны, Віктар Ставер уручыў ім Падзячныя пісьмы і кветкі, а
Мікалаю Пад’ялоўскаму – нагрудны знак “За добрасумленную працу”.
У рамках акцыі “Пусть память говорит” вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага
ініцыявалі флэшмоб па адлюстраванні сюжэтаў на тэму “Няхай заўсёды будзе
мір!”. Адзін з малюнкаў рабяты падарылі Мікалаю Пад’ялоўскаму, які быў
запрошаны ў навучальную ўстанову на “Урок мужнасці”.
Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем