На справаздачным сходзе ў КСУП “Жылічы” падведзены вынікі работы ў мінулым годзе, намечаны перспектывы

На справаздачным сходзе ў КСУП “Жылічы” падведзены вынікі работы ў мінулым годзе, намечаны перспектывы

Справаздачны сход адбыўся ў КСУП “Жылічы”. Спецыялісты, працаўнікі  сельгасарганізацыі падвялі вынікі вытворча-фінансавай дзейнасці за 2022 год, прааналізавалі дасягнутыя рэзультаты, звярнулі ўвагу на недахопы і пралікі, вызначыліся з перспектывамі далейшага развіцця. У рабоце сходу прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Слабоднікава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, госці, ветэраны працы гаспадаркі.

Аператары машыннага даення МТК “Лёўкавічы” Святлана Грыневіч і Наталля Лемешава

Як удалося спрацаваць у мінулым годзе, што атрымалася і ў якіх накірунках дапушчыны пралікі – дакладную карціну прысутныя маглі ўявіць з даклада дырэктара КСУП “Жылічы” Андрэя Валынцава. А яна – карціна – пярэсціла рознымі фарбамі…

Так, у 2022 годзе тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 98,7%. Пэўныя “плюсы” дасягнуты ў раслінаводстве. Атрымана 4371 т збожжавых і зернебабовых культур з улікам кукурузы на зерне пасля дапрацоўкі ці 110,7% да ўзроўню 2021 г., пры сярэдняй ураджайнасці 31,5 ц/га. Больш, чым у папярэднім годзе, вырасцілі, сабралі і паставілі на перапрацоўчае прадпрыемства цукровых буракоў, нарыхтавалі кармоў для грамадскага пагалоўя.

Дырэктар КСУП “Жылічы” Андрэй Валынцаў уручае Дыплом 1 ступені па выніках работы ў жывёлагадоўлі ў намінацыі “Рэалізацыя малака на малакаперапрацоўчае прадпрыемства” загадчыку МТК “Лёўкавічы” Вользе Цітарэнка

У жывёлагадоўлі ж шэраг паказчыкаў аказаўся ніжэйшым за папярэді год. Пры тым, што ўдалося павялічыць пагалоўе жывёлы, на 42 т менш, чым у 2021 годзе атрымана малака (99%), сярэдні надой на карову склаў 4808 кг (96,6%). Паменшылася вытворчасць (вырошчванне) БРЖ (88,3%), больш нізкімі аказаліся сярэднясутачныя прывагі маладняку.

Пры ўсіх нюансах у 2022 годзе “Жылічы” спрацавалі з прыбыткам. Аднак, улічваючы названыя кіраўніком “мінусы”, становіцца зразумелым, што ён мог бы быць куды большым.

Як адзначыў Андрэй Валынцаў, на працягу ўсяго мінулага года асаблівая ўвага надавалася развіццю машынна-трактарнага парка. З мэтай абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы гаспадаркі былі набыты трактар “Беларус-921.3”, агрэраты для апрацоўкі глебы, ўнясення мінеральных тукаў, касілка і іншая тэхніка і інструменты. У агульнай колькасці інвестыцыі склалі 1,6 млн. руб..

Кіраўнік сельгаспрадпрыемства агучыў задачы на бліжэйшую перспектыву, якія стаяць перад жылічанамі. А яны сур’ёзныя. Згодна распрацаванага Комплекснага плана рост выручкі ў 2023 годзе павінен скласці 117%. Гэтых лічбаў трэба дабіцца за кошт павелічэння вытворчасці малака, у тым ліку ў разліку на карову, вытворчасці і вырошчвання БРЖ і, разам з тым, рэалізацыі мяса, павелічэння валавога збору збожжавых і зернебабовых культур, цукровых буракоў. Запланаваны перспектывы развіцця ў іншых накірунках. У прыватнасці, будаўніцтва двух кароўнікаў на 600 месцаў і даільна-малочнага блока, рамонтныя работы на жывёлагадоўчых аб’ектах.

Выкананне пастаўленых задач патрабуе агульнай канцэнтрацыі сіл і самааддачы кожнага работніка ў прыватннасці. На гэта скіравала ўвагу прысутных Галіна Слабоднікава. Гаворачы аб станоўчай дынаміцы па шэрагу пазіцый, кіраўнік раёна не абышла ўвагай і пэўныя недахопы сельгасарганізацыі, якія былі дапушчаны летась. Адзін з найбольш яскравых фактаў – гэта тое, што “Жылічы” аказаліся адзінай арганізацыяй у раёне, якая не выканала заданне па росту заработнай платы. І галоўная прычына бачыцца ў тым, што тэмпы вытворчасці пакуль не могуць задавальняць, не належным чынам надаецца ўвага тэхнагалічным прыёмам, месцамі недастаткова наладжана дысцыпліна. Недахоп грашовых сродкаў і адпаведна нізкі рост заработнай платы якраз і складваецца з тых “мінусаў”, якія былі агучаны на сходзе. У мінулым годзе, нагадала Галіна Слабоднікава, дзяржавай была аказана падтрымка сельгасарганізацыі амаль на 900 тыс. руб. А належнай аддачы – няма! Таму, каб атрымаць жадаемыя рэзультаты і выйсці на новыя гарызонты, падкрэсліла старшыня райвыканкама, неабходна ўлічыць усе недахопы. Кожны на сваім месцы павінен з душой ставіцца да справы, працаваць на рэзультат, на перспектыву. Усе пастаўленыя задачы – па сілах мясцоваму калектыву, бо жылічане заўсёды славіліся сваёй працавітасцю і адказнасцю.

Падчас сходу адбылося ўзнагароджванне лепшых работнікаў гаспадаркі. Галіна Слабоднікава ўручыла Падзячны ліст райвыканкама аператару машыннага даення МТК “Лёўкавічы” Святлане Грыневіч, Падзячны ліст раённага Савета дэпутатаў – трактарысту-машыністу Міхаілу Цітарэнку. Свае віншаванні з дасягнутымі поспехамі адрасаваў працаўнікам гаспадаркі Віктар Ставер. Ён уручыў ад раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсюза работнікаў АПК нагрудны знак “За добрасумленную працу” аператару машыннага даення МТФ “Пархімкавічы” Тамары Кузьмянковай, Падзячны ліст – аператару машыннага даення МТК “Лёўкавічы” Наталлі Лемешавай.

Падзячнымі лістамі і падарункамі былі адзначаны лепшыя па прафесіі, перадавыя работнікі гаспадаркі, а таксама ветэраны працы.

Добры настрой усім прысутным стваралі самадзейныя артысты з ліку выкладчыкаў і навучэнцаў Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

На верхнім фота: старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава ўручае Падзячны ліст райсавета дэпутатаў трактарысту-машыністу КСУП “Жылічы” Міхаілу Цітарэнку.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх