Темы

Вывучаем родны край

Вывучаем родны край

tyry-1

На працягу восеньскіх школьных канікулаў праводзіліся паходы, экскурсіі, вандроўкі па родным краі са складаннем краязнаўчых маршрутаў, банка дадзеных, даследаваліся народныя традыцыі, жыццёвы шлях славутых людзей Кіраўшчыны.

Насычаным і цікавым быў турысцкі паход, наладжаны ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі для юных краязнаўцаў. Рабяты выконвалі заданні, накіраваныя на даследаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей свайго рэгіёна, потым аналізавалі падзеі, якія адбываліся на гэтай зямлі на працягу розных гістарычных эпох.
Маршрут пралягаў праз г.Кіраўск, аг.Мышкавічы, Барсукі, дзе юныя турысты пабывалі ў памятных мясцінах роднага краю, ушанавалі памяць загінуўшых землякоў. Цікавасць выклікала наведванне вытворчых аб’ектаў, заняткі ў Барсукоўскім сельскім Доме культуры, знаходжанне на турысцкай базе.
Паход яшчэ больш згуртаваў школьнікаў, пакінуў самыя станоўчыя эмоцыі і ўспаміны.
Дзякуючы такім вандроўкам рабяты вывучаюць сваю малую радзіму, уносяць свой уклад у складанне яе летапісу для наступных пакаленняў.
Тамара ГАРБАЧОВА,
метадыст
аддзела турызму
і краязнаўства ЦДАДіМ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Профилактика пьянства

11 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика угонов

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Строить – значит созидать

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Памяти наставника

11 августа 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Защитите себя от гепатита!

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые граждане!

11 августа 2026
Читать новость