Жыццё вызначае свядомасць і… сумленне

С апраўдны бацька — той, які выхоўвае дзіця, клапоціцца аб ім, забяспечвае ўсім неабходным для развіцця. Гэтага не скажаш пра жыхара а/г Жылічы Віктара Сімановіча, які на працягу 9 месяцаў не выплачваў сродкі на ўтрыманне непаўналетняга сына, 2003 года нараджэння, і запазычыўся звыш 17 млн. рублёў.
У сувязі з гэтым у Дабаснянскім сельскім Доме культуры адбылося выязное адкрытае пасяджэнне суда раёна на чале са старшынёй суда раёна Юліяй Беразюк. Дзяржаўны абвінаваўца — памочнік пракурора Марына Гашко. У ходзе разбіральніцтва адзначалася, што ў 2009 годзе за ўхіленне ад уплаты сродкаў на ўтрыманне дзіцяці гэты грама-дзянін прыцягваўся ўжо да крымінальнай адказнасці — яму была прысуджана адпрацоўка 240 гадзін на грамадскіх работах.
З таго часу 34-гадовы мужчына не стаў на правільны шлях: ён нідзе не працуе, жыве разам са сваім бацькам і на яго сродкі, ніякіх мер па пошуку работы не прадпрымае, ніводнага разу не звяртаўся ў сектар занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, каб яго паставілі на ўлік па беспрацоўю.
Да таго ж, згодна даведак, прадастаўленых адказнымі асобамі па просьбе праваахоўчых органаў, Сімановіч характарызуецца з адмоўнага боку: схільны да ўжывання спіртных напояў, знаходзіцца на прафілактычным уліку ў РАУС. Акрамя гэтага, на ўліку ў нарколага і псіхатэрапеўта ён не зарэгістраваны, па заключэнні тэрапеўта — здаровы.
Усе дадзеныя сведчаць аб тым, што мужчыну задавальняе такі лад жыцця: выпіў — паспаў — прачнуўся… і зноў тое ж самае. Не трэба думаць пра ежу — бацька накорміць, нідзе не дзенецца. Няўжо не сорамна яму, здароваму дзецюку, перад аднавяскоўцамі, бацькам, сынам?
Напэўна, не сорамна. Бо на працягу столькіх гадоў вядзе разгульны лад жыцця, не ўспамінае пра сваё дзіця. Ён нават не змог адразу ж адказаць на пытанне суддзі, колькі зараз гадоў яго сыну.
Прыгавор суддзі быў больш суровы, чым у першы раз:”Паўтара года абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу”.
Віктар Сімановіч сваю віну прызнаў, быў вельмі нешматслоўны. Як адзначыла яго былая жонка, ён сам выбраў для сябе такое жыццё, часу ў яго было шмат, каб выправіць становішча.
Сапраўды, часу было дастаткова, але вось жадання ў бацькі не з’явілася, каб знайсці работу, атрымліваць зарплату і дапамагаць свайму сыну…
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Дзмітрыя
ЕМЯЛЬЯНАВА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024