Темы

Аб прыярытэтах маладзёжнай палітыкі

“2015 год у Беларусі — Год моладзі: маладзёжная палітыка і падтрымка інстытута сям’і ў Рэспубліцы Беларусь” — гэтая тэма была асноўнай у ходзе сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўных калектывах, з насельніцтвам па месцы жыхарства пры правядзенні сакавіцкага Адзінага дня інфармавання. 

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым пабывала ў сярэдняй школе №1 горада, дзе правяла гутарку з педагагічным калектывам і старшакласнікамі — вучнямі 10-11 класаў.
Асноўныя напрамкі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь акрэсліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук.
У нашым раёне, адзначыў ён, колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 да 31 года складае 4108 чалавек, гэта 20% ад агульнай колькасці насельніцтва (8,8% маладых лю-дзей пражывае ў г.Кіраўску, 11,2% — у сельскай мясцовасці).
На бягучы год распрацаваны і рэалізуюцца рэспубліканскі, абласны і раённы планы па рэалізацыі Года моладзі, якімі прадугледжаны мера-прыемствы па фарміраванні ў маладых людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіцці прававой і электаральнай культуры, гатоўнасці да выканання сацыяльных роляў грамадзяніна, патрыёта, прафесіянала, сем’яніна, маці ці бацькі.
Адным з прыярытэтных напрамкаў маладзёжнай палітыкі, падкрэсліў Андрэй Карпук, застаецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі з выкарыстаннем форм і метадаў работы, запатрабаваных у маладзёжным асяроддзі, фарміраванне і развіццё духоўна-маральных каштоўнасцей. Гэта асабліва актуальна і ў сувязі з 70-й гадавінай Вялікай Перамогі.
У верасні мінулага года ва ўсіх установах адукацыі раёна былі праведзены сустрэчы ў фармаце “адкрыты дыялог”, а вынікі раённага этапа адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня” падведзены на базе Жыліцкага сельгаскаледжа: у межах сустрэчы вучнёўскай і працу-ючай моладзі з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання, дэпутацкага корпусу, кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, духавенства і ветэранаў працы былі вызначаны асноўныя напрамкі рэалі-зацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў нашым раёне. Сустрэчы ў такім фармаце будуць праводзіцца на пастаяннай аснове.
Далей Андрэй Карпук засяродзіў увагу прысутных на пытаннях рэалізацыі рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”, работы з перспектыўнымі маладзёжнымі кадрамі, вырашэння праблем занятасці моладзі, арганізацыі працоўнага семестра і будатрадаўскага руху. Адзначалася, што будатрады раёна ўнеслі важкі ўклад пры рэканструкцыі малочна-таварных ферм у сельгасарганізацыях раёна.
Былі абмеркаваны і іншыя пытанні рэалізацыі напрамкаў маладзёжнай палітыкі ў рэспубліцы, вобласці, раёне.
Па пытанні дзяржаўнай падтрымкі інстытута сям’і ў Рэспубліцы Беларусь прысутных праінфармавала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Сініцкая.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў у сваёй прамове спыніўся на асноўных накірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Ён пад-крэсліў, што значная доля бюджэтных сродкаў накіроўваецца ў галіну адукацыі.
Бягучы год прадугледжвае рэжым жорсткай эканоміі рэсурсаў усіх відаў, таму ўкладанне сродкаў праводзіцца з улікам першачарговай неабходнасці. Асноўныя аб’екты, якія будуць у зоне ўвагі ў плане правядзення рамонтных работ, — раённая паліклініка, яслі-садок №2, СШ №1 горада. Важнейшая задача — завяршыць распачатую тэрмарэінавацыю будынка школы. Агляд яе памяшканняў, які старшыня райвыканкама зрабіў напярэдадні гэтай сустрэчы, паказаў, што патрабуюць далейшай увагі харчблок, санвузлы, спартзала. Паэтапна ўсё гэта трэба даводзіць да ладу, і не толькі з дапамогай бюджэтных сродкаў. Установа адукацыі мае неблагія напрацоўкі па ўдзеле бацькоўскай грамадскасці, трэба актыўна прыцягваць спонсарскую дапамогу прадпрыемстваў, арганізацый. Неабходна павышаць даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці і выкарыстоўваць іх у тым ліку і па ўказаным напрамку.

Аляксандр Бутараў заклікаў звярнуць увагу на пытанні эканоміі электраэнергіі: пакуль школа “плюсуе” да ўзроўню мінулага года.
Старшыня райвыканкама адзначыў, што на рахунку вучняў і педагогаў школы ёсць важкія дасягненні. Так, сёлета на 3-м абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды Юліяй Багданавай заваяваны дыплом першай ступені па працоўным навучанні і заахвочвальны дыплом па біялогіі — Анастасіяй Шах. У скарбонцы калектыву школы — і перамогі навучэнцаў у конкурсах рознага ўзроўню.
Але, разам з тым, ёсць пытанні, на вырашэнне якіх неабходна накіраваць увагу і наяўныя рэзервы. Гэта — павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню настаўнікаў, павелічэнне колькасці вучняў-удзельнікаў раённых алімпіяд, павышэнне рэзультатыўнасці ўдзелу ў абласным конкурсе навукова-доследных работ, што з’яўляецца адным з паказчыкаў абласнога рэйтынгу, забеспячэнне больш высокага ўзроўню занятасці вучняў у гуртках і секцыях Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДЮСШ, удасканаленне прававой прафілактычнай работы.
Старшыня райвыканкама адзначыў агульную задачу — стварэнне ўмоў для рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне агульнай адукацыі, а таксама для яго гарманічнага развіцця, каб кожны выпускнік у далейшым знайшоў дастойнае месца ў жыцці. А рабятам пажадаў плённай вучобы і актыўнай жыццёвай пазіцыі. Будучыня нашай дзяржавы — у руках сённяшняй моладзі, падкрэсліў Аляксандр Бутараў, сваёй добрасумленнай працай неабходна садзейнічаць захаванню стабільнасці і міру ў нашай краіне, уносіць свой уклад у справу яе далейшага працвітання.
Намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава заклікала старшакласнікаў быць ініцыятыўнымі, актыўнымі. Раённая арганізацыя БРСМ распачынае маладзёжны праект уладкавання зоны адпачынку на павароце з трасы Бабруйск — Магілёў на а/г Скрыпліца. У кожнага маладога чалавека ёсць магчымасць праявіць сябе. Шырокае поле дзейнасці і ў справе добраўпарадкавання дваровых тэрыторый.
У ходзе сустрэчы таксама была ўзнята тэма небяспечнасці веснавых палаў травы, прыведзены меры крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за гэтыя дзеянні.
Адно з не менш актуальных пытанняў — прафілактыка ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў: намеснік начальніка РАУС Ігар Лелеш на канкрэтных прыкладах нагадаў, якімі трагічнымі могуць быць наступствы і якімі строгімі — меры адказнасці. Асобныя палажэнні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў” прывёў пракурор раёна Вячаслаў Паршук.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем