Темы

“Нашы дзеці”

Як паведамляла раённая газета, з 10 снежня 2015 г. па 10 студзеня 2016 г. будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў асабіста прымуць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі ’’Нашы дзеці“, наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння ім падарункаў, аказання дапамогі ў вырашэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам існуючых праблем.

Паважаныя работнікі працоўных калектываў горада і сяла, кіраўчане і сяльчане! Давайце актыўна ўключымся ў работы па падрыхтоўцы да набліжаючыхся цудоўных святаў, каб яны прынеслі радасць і незабыўныя ўражанні нашым дзецям і ўсім жыхарам Кіраўшчыны.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость