Темы

Не забруджвайце родныя мясціны!

Не забруджвайце   родныя  мясціны!

IMG_20151031_104303IMG_20151119_152619

На старонках раённай газеты неаднаразова друкаваліся матэрыялы аб ходзе навядзення чысціні і парадку на зямлі, ахове навакольнага асяроддзя, нагадваліся меры пакарання за парушэнне заканадаўства па абыходжанні з адходамі.
Але не зжыты яшчэ выпадкі, калі некаторыя грамадзяне выкідваюць цвёрдыя камунальныя адходы дзе прыдзецца: на ўскрайку лесу, сельгаспалетках, абочынах дарог і г.д. Аматары выкінуць смецце ў не прызначаных для гэтага месцах павінны памятаць, што на дапамогу камунальнікам, леснікам прыйшлі фоталавушкі, якія фіксуюць факты парушэння заканадаўства.Якасць здымка дазваляе разгледзець твары тых, хто трапляе ў поле іх зроку. Выдатна чытаюцца і аўтамабільныя нумары. У гэтым можна было пераканацца з публікацыі ў №89 раённай газеты.Як паведаміў намеснік дырэктара УКП “Жылкамгас” Анатоль Сцепановіч, за перыяд устаноўкі фоталавушак у зонах, прылягаючых да міні-палігонаў, і іншых месцах выяўлена мноства фактаў парушэння прыродахоўнага заканадаўства, устаноўлены некаторыя вінаватыя асобы. Работы ў гэтым плане працягваюцца.
Анатоль Сцепановіч таксама адзначыў, што пасля апублікавання фотаздымкаў канкрэтных парушальнікаў на старонках “раёнкі” новых фактаў утварэння несанкцыянаваных звалак фоталавушкамі пакуль не выяўлена.
Але не толькі дзякуючы фоталавушкам камунальнікамі ўстанаўліваюцца парушальнікі: у кучах смецця яны знаходзяць розныя чэкі, рахункі на аплату камунальных і іншых паслуг, тытульныя лісты арганізацый, прадпрыемстваў, паштоўкі, канверты і інш., па якіх можна ўстанавіць “гаспадароў” несанкцыянаванай звалкі.
Напрыклад, работнікі УКП “Жылкамгас” каля гарадскога міні-палігона ў кучы смецця знайшлі пластыкавую картку ААБ “Беларусбанк”, якая належыць Святлане Пінчук. Хто б мог падумаць, што можна гэтак выявіць сябе?
Камунальнікі звяртаюцца да жыхароў горада і сельскіх населеных пунктаў з заклікам, каб яны не былі раўнадушнымі, паведамлялі ім аб выяўленні несанкцыянаваных звалак, парушальніках заканадаўства, тым самым садзейнічалі таму, каб наша малая ра-дзіма станавілася яшчэ больш чыстай, утульнай для пражывання.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость