Темы

На Кіраўшчыне прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур

На Кіраўшчыне прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур

Як ні ўпарцілася надвор’е, падкідаючы нам сёлета халодныя і нават снежныя “сюрпрызы” ў сакавіку, вясна непазбежна. Хоць і са спазненнем, яна ўпэўнена ўступае ў свае правы. Зачакаліся цёплых дзянькоў аграрыі: час бяжыць, а зерне, якое просіцца ў глебу, ніяк туды было не пакласці. І вось напрыканцы мінулага тыдня першыя пасяўныя агрэгаты адправіліся на палеткі…

На большасці тэрыторый раёна глеба яшчэ застаецца вельмі вільготнай, а шмат дзе на палях наогул блішчаць вокны-азярцы. Таму і даводзіцца спецыялістам і механізатарам прымяняць тактычныя прыёмы, выбіраць больш высокія ўчасткі для сяўбы. Як нам паведамілі ў райсельгасхарчы, на ўчарашнюю раніцу да сяўбы ранніх яравых культур прыступілі ў пяці сельгасарганізацыях раёна. У Кіраўскім райаграпрамтэхзабеспячэнні сяўбу пачалі з зернебабовых, якімі засеялі 105 га. Іх жа сеюць земляробы СВК “Бераснёўскі” і СГФ “Чыгірынка”. Чыгірынцы прыступілі і да закладвання аўсяных яравых палеткаў.
Адразу дзве яравыя культуры пачалі засяваць працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. За мінулыя выхадныя аўсом тут засеяна 42 га і 38 га – ячменем. У суботу супрацоўнікі рэдакцыі пабывалі на палях каля Кострыцкай Слабодкі. Менавіта тут разгарнуліся асноўныя палявыя манёўры. Як растлумачыў першы намеснік дырэктара таварыства Аляксандр Жылінскі, больш узвышаны мясцовы рэльеф ужо дазваляе весці тут палявыя работы. На розных участках працавала тэхніка. На ўзворванні глебы шчыруюць Аляксандр Гутараў і Міхаіл Букаты. Хутка трэба паспець закрыць вільгаць у глебе, бо пад сонцам яна выпарваецца ў момант, нягле­дзячы на тое, што яе, здавалася б, вельмі шмат. Гэты ўчастак даручаны вопытным Мікалаю Белакурскаму і Уладзіміру Каранкевічу. Асобныя ўчасткі рыхтуюцца да сяўбы з дапамогай новага дыскатара: перадпасяўную апрацоўку якасна выконвае Фёдар Кукабака. Мінеральнымі тукамі аздабляюць глебу Сяргей Акуліч і Юрый Бяляўскі. Арганіку пад сяўбу ўносяць Аляксандр Міхалап, загружае ўгнаенні ў прычэп яго трактара Сяргей Кахновіч. Некалькі машын задзейнічаны на вывазе арганікі з фермаў.
Выйшаў у поле і штатны сейбіт “Рассвета” Дзмітрый Кахновіч. З 2007 года вопытны механізатар задзейнічаны на пасяўных кампаніях і заўсёды выдатна спраўляўся з заданнямі. Вось і сёлета да магутнага “Джон Дзіра” ён прычапіў высокапрадукцыйны пасяўны агрэгат “Lemken”, не аднойчы правераны на справе. Дарэчы, пасля своеасаблівай абкаткі тэхнікі на выхадных сяўба ў гаспадарцы будзе весціся ў дзве змены. Уноч зменіць Дзмітрыя яго пастаянны напарнік, яшчэ адзін перадавы механізатар Мікалай Дрозд.
Як нам расказаў Аляксандр Жылінскі, на бягучую вясну ў “Рассвеце” запланаваны значныя аб’ёмы веснавых палявых работ. І ў гаспадарцы ўпэўнены, што нават нягледзячы на зацяжную вясну, працаўнікі правядуць іх у найбольш сціслыя тэрміны і абавязкова з рассветаўскай высокай якасцю.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость