Темы

Чыгірынскія працаўнікі завяршылі сяўбу ранніх яравых культур

Чыгірынскія працаўнікі завяршылі сяўбу ранніх яравых культур

Нягледзячы на неўстолівае надвор’е, аграрыі Кіраўшчыны працягваюць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, выкарыстоўваючы кожную сонечную хвілінку.

Актыўна ўключыліся ў веснавую палявую кампанію працаўнікі СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, на сельгаспалетках, дзе мы пабывалі ў аўторак, 11 красавіка. На полі каля Борак сейбіт Анатоль Кузьмін (на фота), да слова, адзін з вопытнейшых і адказных механізатараў сельгасфіліяла, на магутным трактары “Беларус-3022” з пасяўным агрэгатам гектар за гектарам спрытна засейваў гарохам. Яркае веснавое сонца падба­дзёрвала працоўны настрой. Літаральна праз пару дзён надвор’е пагоршылася: пахаладала і пайшоў дождж. Аднак, як адзначыў галоўны аграном філіяла Юрый Смятана, чыгірынцы паспелі цёплымі дзянькамі завяршыць сяўбу ранніх яравых культур: 100 га заняў гарох і 20 га авёс. Адразу ж прыступілі да падрыхтоўкі глебы і адначасовай сяўбы адналетніх культур на зялёны корм. У комплекс веснавых палявых работ уваходзіць закрыццё вільгаці у глебе з дапамогай культыватараў. Значная ўвага надаецца падкормцы азімых усходаў і ўгнойванню глебы – каб парадаваў будучы ўраджай. Варта нагадаць, што падчас леташняй палявой кампаніі працаўнікі СГФ “Чыгірынка” атрымалі адзін з лепшых намалотаў збожжавых і зернебабовых у раёне, да таго ж, сельгасфіліял заняў першае месца сярод аднатыпных гаспадарак у канцэрне “Белнафтахім”. Ёсць стымул да новых працоўных перамог!
Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость