Темы

Маладзёжная акцыя «Стужка памяці» адбылася на мемарыяльным комплексе ў Борках

Маладзёжная акцыя «Стужка памяці» адбылася на мемарыяльным комплексе ў Борках

Набліжаецца свята Вялікай Перамогі. У гэтыя дні немагчыма не ўспамінаць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб героях, якія адбілі ў ворага наш сённяшні мірны дзень. Памяць абядноўвае пакаленні і захоўвае ў душах разуменне: самае каштоўнае, што ў нас ёсцьмір, згода ў грамадстве, народнае адзінствагэта трэба берагчы!

Маладзёжная патрыятычная акцыя «Стужка памяці», якая адбылася на мемарыяльным комплексе «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў Борках, аб’яднала моладзь Кіраўшчыны і прадстаўнікоў Магілёўскай абласной ветэранскай арганізацыі
адзінай мэтай – у чарговы раз ушанаваць памяць жыхароў мірных беларускіх вёсак, загінуўшых падчас вайны ад рук фашысцкіх карнікаў.

Чырвона­зялёныя стужкі – у колер Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь – з’явіліся на галінках маладых дрэўцаў.

Удзельнік акцыі, дзесяцікласнік СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага Мікіта Лавіцкі адзначыў: “Думаю, на Кіраўшчыне няма ніводнага чалавека, які б не ведаў пра трагедыю ў Борках. На жаль, гэта не адзін такі трагічны выпадак у Беларусі. Мы – моладзь – павінны памятаць і не дазволіць адбыцца такому зноў. Удзел у падобных акцыях прымушае нас задумвацца і стымулюе цаніць краіну, у якой зараз пануюць мір і спакой”.

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўскай засяродзіла ўвагу на тым, што акцыя “Стужка памяці” праводзілася на Кіраўшчыне не ўпершыню, ініцыятыва аб яе правядзенні паступіла да кіраўніцтва раёна менавіта ад моладзі. “Усё сімвалічна: завязваючы стужку на дрэва – сімвал жыцця – мы ўспамінаем сваіх продкаў і адначасова будуем планы на далейшае мірнае жыццё”, – падагульніла Таццяна Іванаўна.

Старшыня Магілёўскай абласной ветэранскай арганізацыі Анатоль Глаз пагутарыў з юнакамі і дзяўчатамі аб гісторыі Радзімы, патрыятызме: “Два мільёны вашых аднагодкаў у гады вайны прайшлі праз фашысцкія канцлагеры. Калі задумацца, два мільёны – гэта ў два разы больш колькасці насельніцтва Магілёўскай вобласці… Прыгадайце прыклады, калі савецкія воіны, увайшоўшы ў Германію, узялі кроў хоць у аднаго  нямецкага дзіцяці альбо спалілі хоць адзін нямецкі дом разам з яго жыхарамі… Такіх прыкладаў проста не існуе, не было! І гэта таксама гонар нашага народа, аб якім моладзь павінна ведаць і памятаць”.

Прадстаўнікі старэйшага пакалення ўпэўнены, што ўдзел у такіх акцыях абавязкова знаходзіць водгук у сэрцах юнакоў і дзяўчат. Памятаць – значыць жыць!

Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота аўтара.      

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем