Пра герояў былых часоў…

Пра герояў былых часоў…

Адлік з дня Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ідзе ўжо 78 гадоў. Хутка ляціць час. Даўно зарубцаваліся раны на твары Зямлі, але з кожным днём усё менш застаецца тых, хто вяршыў гісторыю ў першай палове саракавых гадоў мінулага стагоддзя, сведкаў тых страшных падзей… Калі ў каго яшчэ ёсць магчымасць сказаць гэтым людзям словы ўдзячнасці за тое, што яны ёсць, за тое, што зрабілі для нас, за іх слёзы, страты, успаміны, то паспяшайцеся зрабіць гэта, не адкладвайце на заўтрашні дзень.

Усе народы Савецкага Саюза, у тым ліку і жыхары Кіраўшчыны, унеслі свой уклад у Перамогу. Яны адваёўвалі кожную пядзь роднай зямлі, абаранялі Маскву і Ленінград, удзельнічалі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, вызвалялі народы Еўропы, штурмавалі Берлін. Усюды ваявалі самааддана, не шкадуючы ні сіл, ні жыцця. Менавіта народнае адзінства, імкненне выратаваць сваю Радзіму ад ворага, адстаяць незалежнасць і зрабілі магчымым разгром карычневай чумы.
І сёння людзі старэйшага пакалення, нават, калі іх ужо няма з намі, з’ўляюцца для нас прыкладам для пераймання ў мужнасці і любові да Радзімы. Сярод іх Ульян Фёдаравіч Чыстабаеў, ураджэнец в.Падлешчанка, чалавек, які жыў яшчэ пасля сваёй смерці 67 гадоў… таму і ведаў цану жыццю.
Нарадзіўся Ульян Чыстабаеў у 1926 годзе, таму як і іншыя яго аднагодкі па ўзросце не быў прызваны ў армію на пачатак вайны, а трапіў у яе рады ўжо пасля вызвалення Кіраўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але перажытага, якое з гадамі ўспрымалася ўсё вастрэй, хапіла мужчыне на ўсё жыццё.
З успамінаў У.Ф.Чыстабаева:
– Як нас вызвалілі, юнакоў, каму 18–20 гадоў, забралі ў армію, 6 дзён пабылі ў запасным палку. За гэты час нас навучылі страляць, акопы капаць. Мне ўжо было 18 гадоў – дарослы.., але ж малады, неспрактыкаваны, таму трымаўся старэйшых салдат: што яны рабілі, тое і я. Зброю выдаюць, разумееш: возьмеш аўтамат – пойдзеш на перадавую… А тут “Бабруйскі кацёл”, мы ўжо не ведалі, дзе мы ішлі, што і як. Патрапіў я ў 395-ую Таманскую Чырвонасцяжную ордэна Суворава стралковую дывізію да камандзіра роты сувязным. Так і ваяваў. Пужала тое, што ў нейкі момант пераставалі баяцца нават смерці. Нібы так і патрэбна было: пераступаеш забітых аднапалчан, стараешся хутчэй забіць немца. Заб’еш яго – сам пакуль застанешся ў жывых.
…Не кожнаму пашчасціць жыць пасля сваёй смерці. А вось салдата Чыстабаева напаткаў менавіта такі лёс. 3 мая яго родныя атрымалі пахавальную. Памятаў салдат дзень сваёй «смерці» – 27 красавіка 1945 года. Здарылася гэта ва Усходняй Прусіі, дзе разбівалі групоўкі немцаў, што былі ў акружэнні. Проста ішоў праз паляну, а там пад вярбой ляжаў немец і нешта крычаў і трымаў у руках біклажку. Сэрца Ульяна шчыманула – усё ж жывы чалавек, вырашыў даць яму вады. Толькі замест біклажкі немец падсунуў юнаку гранату, якая праз хвіліну ўзарвалася. Відаць, фашыст быў ранены і хацеў падарваць сябе, а заадно знішчыць і савецкага салдата. Толькі рана было паміраць Чыстабаеву, яго адкінула ўбок, у гразь, пасля чаго ён трапіў у медсанбат. Калі ж выздаравеў, то як і многія, апынуўся не ў сваёй роце… А за гэты час салдата палічылі загінуўшым і адправілі дадому пахавальную з указаннем канкрэтнага месца пахавання: магіла №3 у цэнтры вёскі Цэс Патсдамскай вобласці Германіі. А перад гэтым родныя атрымалі пісьмо ад сына “Не хвалюйцеся, жывы, здаровы, іду ў бой..,” а потым была пахавальная. Ульян Чыстабаеў ні на кога не крыўдзіўся за гэты інцыдэнт, лічыў, што на вайне бывае ўсякае, а яму, наадварот, вельмі пашанцавала…

Вярнуўшыся дадому пасля дэмабілізацыі, трэба было неяк уладкоўваць жыццё, хоць не ўсё і не адразу атрымлівалася. А вёска гудзела: “Валька, Валька Чыстабаеў аказаўся жывы, прыйшоў…” Паступаў у Бабруйскі аўтатэхнікум – не прайшоў па слыху, у аўташколу таксама не ўзялі. Зажурыўся юнак. Выручыў старшыня сельвыканкама Уладзімір Строкаў, былы партызан, уладкаваў культработнікам. Пасля пераезду ў Жылічы працаваў брыгадзірам жывёльнага двара, цялят даглядаў. Потым быў камендантам тэхнікума, загадчыкам сталовай. Апошнім працоўным месцам стала мясцовая школа, дзе Ульян Чыстабаеў загадваў гаспадаркай. На любым месцы працаваў салдат не за страх, а за сумленне. Меў шмат сяброў, агульную мову знаходзіў з усімі, карыстаўся павагай у аднасяльчан, вёў патрыятычную работу сярод моладзі.
Шмат перажыў наш зямляк: і смерць баявых сяброў, і ўласную смерць, і асалоду Перамогі. Адным словам, сапраўдны герой, але ніколі не адмаўляў, што было страшна на вайне.
Заўсёды з гонарам і захапленнем Ульян Фёдаравіч гаварыў пра сваю вялікую дружную сям’ю: жонку Марыю Раманаўну (таксама ўжо няма ў жывых), дзвюх дачок, сына, пецярых унукаў і шэсцярых праўнукаў (ужо на сённяшні дзень). Пакуль бацька і дзядуля быў жывы, дзеці і ўнукі часта наведвалі яго, а 9 мая стараліся сабрацца ўсе разам. Гэта было двайное сямейнае свята – Дзень Перамогі і дзень нараджэння Ульяна Фёдаравіча. Сімвалічна, але гэты дзень салдат выбраў сам. Са слоў бацькоў ён ведаў, што нарадзіўся ў жніво, але другі дзень нараджэння прыпадае на апошнія дні вайны, таму пры афармленні новых дакументаў выбар быў адназначны: нарадзіўся 9 мая. Кажуць, чалавек жывы, пакуль жыве памяць аб ім. Ульяна Чыстабаева памятаюць яго дзеці, унукі і праўнукі. Памятаюць і ганарацца…
Даведачна. Са слоў дзяцей і ўнукаў У.Ф.Чыстабаеў расказаў, што ў 1943 годзе прыбавіў сабе 2 гады, каб хутчэй патрапіць на фронт.
Паважаныя чытачы, прыносьце ў рэдакцыю ўспаміны аб Вялікай Айчыннай вайне, аб яе ўдзельніках і ахвярах, цікавыя нататкі, фотаздымкі, вершы.
Захаваем памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, цяжкіх выпрабаваннях для краіны і аб людзях, якія “вынеслі вайну на ўласных плячах”…

Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота з сямейнага архіва.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх