Темы

Бачыць прыгожае ў звычайным

Бачыць прыгожае  ў звычайным

lipovskaya

Абаяльная, з мілай ветлівай усмешкай, жыццелюбівая — гэтыя словы без перабольшвання можна адрасаваць  кіраўчанцы Тамары Ліпоўскай. Усё сваё жыццё яна імкнецца зрабіць свет вакол сябе прыгожым і маляўнічым. І ў яе гэта цудоўна атрымліваецца: жанчына шые, вяжа, з падручных матэрыялаў пляце розныя прыгожыя рэчы, займаецца развядзеннем кветак. 

Шмат гадоў Тамара Аляксееўна прысвяціла навучанню дзяцей, выкладаючы ў Доме творчасці. Яна заўсёды імкнулася прывіць рабятам уменне бачыць прыгожае ў звычайным, развіць у іх любоў да навакольнага асяроддзя, прыроды.
Пэўны час жанчына працавала ў гандлёвай кропцы па продажы кветак і сувенірнай прадукцыі. І тут Тамара Ліпоўская цудоўна прымяняла на практыцы сваё прыроджанае ўменне адчуваць спалучэнне колераў: створаныя ёю кветкавыя кампазіцыі заўсёды радавалі пакупнікоў непаўторнай прыгажосцю і індывідуальнасцю.
І зараз, калі жанчына ўжо на заслужаным адпачынку, яна не можа сядзець без справы: кожны яе дзень пачынаецца з новых ідэй і творчых задум. Усе яе вырабы — рукатворныя цуды. Дзякуючы свайму таленту яна цудоўна спалучае ў адно прыгожае цэлае розныя матэрыялы: тканіну, сухацветы, паперу, пацеркі і многае іншае.
У апошні час Тамара Аляксееўна захапілася пляценнем вырабаў з газетнай і часопіснай паперы. Здаецца, звычайныя і ўжо непатрэбныя рэчы, а якія цудоўныя з іх атрымліваюцца кошыкі, вазы, падстаўкі для алоўкаў, невялікія паліцы і інш.! Яны радуюць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю не толькі майстрыху, але і ўсіх, хто атрымлівае гэтыя сувеніры ад яе ў падарунак.
Ніводная хвіліна на працягу дня ў Тамары Ліпоўскай не праходзіць дарэмна: у яе доме заўсёды чысціня і ўтульнасць, пахне выпечкай, а тэрыторыя вакол пабудоў з ранняй вясны да позняй восені прываблівае погляды прахожых мноствам маляўнічых і незвычайных кветак. Частыя госці ў доме Ліпоўскіх — іх дзеці і любіміца ўнучка, якіх яны заўсёды чакаюць з нецярпеннем і радасцю.
Людміла ЛУКАНОВІЧ.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Могилевской области пройдет проверка системы оповещения

13 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

16 октября прием граждан проведет заместитель Министра юстиции Республики Беларусь Олег Николаевич Кот

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко о проверках силовиков: должны быть готовы к самому негативному сценарию

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко собрал совещание с силовиками. Тема — итоги проверки одной из бригад внутренних войскм

13 октября 2026
Читать новость
В районе

Криминальная хроника: молчать нельзя… реагировать

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Почему я делаю прививку от гриппа

13 октября 2026
Читать новость