Уладар сяла-2023

Уладар сяла-2023

Галоўнымі героямі форума з’яўляюцца маладыя сем’і: муж, жонка (адзін з іх не старэй 31 года), іх дзеці. Сям’я абавязкова павінна пражываць у сельскай мясцовасці не менш за 3 гады.

Добрае надвор’е, цікавыя выставы сямейных дасягненняў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы канкурсанты, жыхары і госці Паўлавіч, музыка – усё гэта 14 чэрвеня стварала святочную атмасферу ў аграгарадку, дзе праходзіў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2023». Трэба адзначыць, што Паўлавічы і летась прымалі праект, а гэта значыць, што набыты вопыт – добрае падспор’е ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства як для яго арганізатараў, так і для прымаючага боку.

Арганізатарамі раённага этапа праекта выступілі РК ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама сумесна з аддзеламі культуры і адукацыі райвыканкама.

Каб заваяваць тытул «Уладар сяла», сем’і павінны былі прайсці шэраг выпрабаванняў: конкурс візітовак «Вітаем па-беларуску!» – удзельнікі прадставілі журы відэа, дзе паказалі і расказалі аб сваёй сям’і; «Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі» – дэманстрацыя дасягненняў у працы і вучобе, прадметаў сямейнай творчасці, прэзентацыя і дэгустацыя трацыцыйных для сям’і страў; «Сялянская спартыўная эстафета», якая складалася з некалькіх этапаў: «Па ваду» – перанос вады ў вёдрах, «Тачка» –муж перавозіў жонку ў тачцы, «Жалезная лэдзі» – жонка забівала цвікі ў драўляную калодку, «Тата замест маці» – тата пелянаў ляльку; «Сюрпрыз» – муж з жонкай вязалі венікі для бані.
Не ўсе маладыя людзі імкнуцца ў горад. Упэўніцца ў гэтым можна было назіраючы за сем’ямі-ўдзельнікамі праекта. Сёлета за ганаровае званне «Уладар сяла-2023» змагаліся 3 маладыя сям’і Кіраўшчыны: Антона і Алены Петрусёвых з сынамі Уладзіславам і Паўлам і дачкой Ульянай з Добасны; Александра і Алены Сукора з сынам Раманам і дачкой Валерыяй з Мышкавіч; Яўгена і Марыі Кандраценкаў з дочкамі Анастасіяй і Елізаветай і сыночкам Мікітам з Паўлавіч.

Ва ўсіх конкурсах ацэньваліся якасць і хуткасць выканання заданняў. Па выніках конкурснай праграмы пераможцамі стала сям’я Кандраценкаў з Паўлавіч, на другім месцы – сям’я Петрусёвых з Добасны, сям’я Сукора з Мышкавіч – на трэцім.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі граматы, каштоўныя і салодкія падарункі. Аднак галоўнае і самае каштоўнае ў гэтым праекце, што сем’і сабраліся разам, каб у незвычайных і складаных выпрабаваннях прадэманстраваць узаемаразуменне і падтрымку адзін аднаго, важнасць сумеснай працы і сямейных каштоўнасцяў.

– Сёння ўсе пераможцы, – заўважыла падчас цырымоніі ўзнагароджвання старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Ад імя райвыканкама яна падзякавала сем’і за ўдзел у праекце, дырэктара КСУП «Чырвоны баец» Сяргея Лянкевіча – за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства, спонсараў – раённую арганізацыю Аграсаюз, якую ўзначальвае дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк, старшыню районнай прафсаюзнай арганізацыі Віктара Ставера, РК ГА «БРСМ», ГА «Беларускі саюз жанчын», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама – за фінансавую дапамогу.
– Усе разумеюць, што традыцыйныя сямейныя каштоўнасці гэта самае галоўнае, што ёсць у нашым жыцці, – рэзюмавала Таццяна Бяляўская.

Шмат прыемных імгненняў падарылі ўсім прысутным артысты Паўлавіцкага Цэнтра культуры і Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Сёння сям’я Кандраценкаў прадстаўляе наш раён на абласным этапе праекта. Пажадаем ёй поспехаў!

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх