Мітынг каля магілы К.П.Арлоўскага прайшоў у Мышкавічах

Мітынг каля магілы К.П.Арлоўскага прайшоў у Мышкавічах

Кіраўчане далучыліся да рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Дарогамі мужнасці і стойкасці: раўненне на герояў”. У яе рамках каля магілы Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірыла Пракопавіча Арлоўскага адбыўся мітынг. Удзел у ім прынялі кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, вучні школ. Яны аддалі даніну памяці слаўнаму земляку, прыгадалі яго жыццёвы шлях і баявыя подзвігі.

У лютым 1943 года атрад пад камандаваннем Арлоўскага здзейсніў атаку на канвой Генеральнага камісара Вільгельма Кубэ. У выніку спецаперацыі былі знішчаны высокапастаўленыя гітлераўскія чыноўнікі. Атрад страт не панёс, аднак сам Кірыл Пракопавіч быў цяжка паранены. 20 верасня таго ж года яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”. Пасля вайны Арлоўскі, былы дыверсант і разведчык, кіраваў калгасам “Рассвет”, які ў выніку стаў першым у Савецкім Саюзе калгасам-міліянерам.
Вялікая Айчынная вайна напісала найбольш сумную старонку ў гісторыі беларусаў. Падчас мітынгу ўспомнілі пра 25 савецкіх воінаў, а таксама партызан, астанкі якіх пахаваны ў брацкай магіле, што знаходзіцца побач з месцам упакаення К.П.Арлоўскага. Яны загінулі ў чэрвені 1944 года – у баях за свабоду Кіраўшчыны ад фашызму: тэрыторыя раёна была поўнасцю вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 28 чэрвеня 1944 года ў выніку правядзення Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў.
За кожным прозвішчам на магільнай пліце брацкай магілы – жыццё – з радасцямі і засмучэннем, каханнем і растаннем, цяжкасцямі і перамогамі…
Памяць героя-земляка Арлоўскага і загінуўшых воінаў-вызваліцеляў ушанавалі мінутай маўчання.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская падагульніла: “Толькі людзі-легенды, людзі, усім сэрцам адданыя Радзіме, сваёй зямлі, сваёй сям’і, могуць здзяйсняць подзвігі. Прычым яны не задумваюцца аб тым, што стануць у выніку героямі, а проста
робяць сваю справу – сумленна і бескарысліва.
6 нашых землякоў – Героі Савецкага Саюза,
8 – узнагароджаны ордэнам Леніна, 31 – ордэнам Чырвонага Сцяга, 212 – ордэнам Чырвонай Зоркі, 97 – ордэнам Славы, 687 – баявымі медалямі. За кожнай гэтай узнагародай – вялікія справы, вялікія подзвігі – як працоўныя, так і баявыя”.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх