Темы

Навагоднюю казку — кожнаму дзіцяці!

Навагоднюю казку — кожнаму дзіцяці!

kazkavdom

_MG_0155_1 _MG_0209 _MG_0238_2 _MG_0261 _MG_01062Учора ў межах рэспубліканскай  дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч і намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава  наведаліся ў раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі і раённы дзіцячы сацыяльны прытулак, каб павіншаваць выхаванцаў з самым любімым імі навагоднім святам, стварыць ім атмасферу радасці і казкі, уручыць падарункі.

У раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі напачатку мерапрыемства госці прыпаднеслі кожнаму дзіцяці падарункі: набор цукерак і развіваючыя гульні. Кіраўнік раёна ўручыў сертыфікат на гульнявое абсталяванне дырэктару ўстановы Алене Каранкевіч, а прадстаўнік раённай газеты — сертыфікат на падпіску на першы квартал 2016 года.
Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Бутараў пажадаў усім здароўя, сямейнага дабрабыту, адчування пастаяннай падтрымкі з боку дзяржавы, а таксама падкрэсліў, што ў нашай краіне многае робіцца для таго, каб ніводнае дзіця не адчувала сябе адзінокім, было абароненым.
Затым госці раздзялілі святочны настрой з рабятамі: вадзілі карагоды вакол прыгажуні-ёлкі, спявалі, “ляпілі” сняжкі з ваты. А як заўзята прачытаў верш выхаванец установы Мікіта!

З асаблівай радасцю сустракалі ганаровых гасцей выхаванцы раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку, які знаходзіцца ў в.Лёўкавічы. Рабяты расказалі аб жыцці ў прытулку, цікавым правядзенні вольнага ад вучобы часу, а таксама падзяліліся сваімі марамі. Вельмі расхвалявалі дарослых пісьмы дзяцей, якія яны з асаблівай любоўю і надзеяй напісалі сваім бацькам.
Старшыня райвыканкама ўручыў дырэктару ўстановы Святлане Былінінай сертыфікат на абсталяванне для музычнай залы і камп’ютар, а журналіст “раёнкі” — сертыфікат на падпіску. Не засталіся без падарункаў і госці: выхаванцы ўручылі ім падзелкі-ёлачкі, выкананыя сваімі рукамі.
Не абышлося і тут без карагодаў, песняў, вершаў, танцаў.
У той дзень рабяты павесяліліся ад душы, а таксама пераканаліся, што навагоднія мары і жаданні вельмі часта збываюцца. Прыемна, што дзеці засталіся задаволенымі, а свята атрымалася радасным і чароўным!
Ірына БАБІЧ.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках:
хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем спявалі, чыталі вершы, танцавалі — чым вельмі парадавалі ганаровых гасцей.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость