Темы

Аб гаворках Кіраўскага раёна

Аб гаворках Кіраўскага раёна

З 26 па 30 чэрвеня 2023 года ў Кіраўскім раёне праходзіла дыялекталагічная экспедыцыя,
мэтай якой быў запіс узораў мясцовых гаворак. Аб гэтым расказаў супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Вадзім Шклярык.

Супрацоўнікі філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сустракаліся з людзьмі сталага веку і запісвалі размовы з імі на дыктафон. За адведзены тэрмін даследчыкі наведалі аграгарадкі Баравіца, Любонічы, Стайкі і вёскі Боркі, Казулічы, Капусціна і Скачок. Усяго атрымалася пагаварыць з 12 старажыламі раёна.
Напрыклад, у вёсцы Капусціна, дзе здаўна пражываюць стараверы, з удзельнікамі экспедыцыі пагадзілася паразмаўляць мясцовая жыхарка Фёкла Лапухіна, 1938 г. н. Пражыванне ў стараверскай супольнасці не магло не адбіцца на гаворцы жанчыны, што і зацікавіла даследчыкаў. Гэты адметны запіс стане каштоўным папаўненнем калекцыі аўдыяматэрыялаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Калекцыя фарміруецца ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Варта адзначыць, што ў працэсе дыялекталагічных выездаў, на жаль, рэдка ўдаецца знайсці інфармантаў з ліку мужчын шаноўнага ўзросту. Аднак Кіраўскі раён стаў у пэўнай ступені выключэннем: у вёсцы Казулічы ўдзельнікам экспедыцыі ўдалося паразмаўляць з Андрэем Падаляком, 1931 г. н., а ў аграгарадку Любонічы – з Іванам Салановічам, 1933 г. н.

Галіна Гарох з Борак з Вадзімам Шклярыкам

З задавальненнем даследчыкі наведалі і багаты на экспанаты этнаграфічны музей сям’і Салановіч у Любоніцкім сельскім Доме культуры. Сярод адметных моўных асаблівасцей Кіраўскага раёна адразу звярнулі на сябе ўвагу формы дзеясловаў з канчаткамі -уць, -юць – наваруць, наквасюць (нарматыўнымі формамі лічацца навараць, наквасяць), а таксама вымаўленне назвы шостага дня тыдня як сыбота (пры нарматыўнай форме субота). Сустрэліся і вельмі рэдкія для Беларусі формы слоў на -мы – з кійкамы, з музыкантамы (нарматыўнымі з’яўляюцца формы з кійкамі, з музыкантамі).
Аформленыя ў выглядзе тэкстаў запісы з Кіраўскага раёна будуць адлюстраваны ў акадэмічных выданнях «Беларуская дыялекталогія» і «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Усходняя зона», а ў аўдыяфармаце – у нацыянальным гукавым фондзе беларускай мовы.
Аналіз запісаных размоў дазволіць прасачыць дынаміку змен у гаворках усходняй Беларусі і паспрыяе з’яўленню новых даследаванняў у галіне беларускай дыялекталогіі.
Плённая праца па зборы дыялектнага матэрыялу ў Кіраўскім раёне стала магчымай дзякуючы спрыянню прадстаўнікоў раённых улад і работнікаў сферы культуры. Так, у планаванні
экспедыцыйных выездаў дапамогу аказалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах
моладзі райвыканкама Вікторыя Бяляўская і загадчык сектара культуры Кіраўскага райвыканкама Ларыса Гаўрылава. Непасрэдна ў населеных пунктах сустрэчы з інфармантамі былі арганізаваны пры ўдзеле супрацоўнікаў сельвыканкамаў і ўстаноў культуры.

На верхнім фота: Зоя Шчэрбіч са Скачка з супрацоўніцай інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Анастасіяй Марозавай.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость