Марыць не патрэбна – мора само прыйшло…

Лета – пара адпачынку. І якая сям’я не марыць паехаць у гэты час на бераг мора?.. А вось жыхарам шматпавярховак па вуліцы Арлоўскага, што насупраць раёна газазабеспячэння, і марыць не патрэбна – мора само да іх прыйшло…

Пасля чарговага моцнага дажджу ў рэдакцыю сталі паступаць тэлефонныя званкі ад жыхароў названых шматпавярховак аб затапленні двара. Каб упэўніцца ў пачутым і ўбачаным на фотаздымках, якія, дарэчы, таксама даслалі нам самі жыхары гэтых дамоў, мы адправіліся па названым адрасе. Сапраўды мора… Толькі вада стаячая, а хвалі падымаліся выключна дзякуючы намаганням дзятвы, якія радасна плёскаліся ў вадзе.
Усё гэта было б смешна, калі б не было так сумна…
А праблема сапраўды існуе. І ўзнікла яна не сёння і не з моманту засялення жылых дамоў. А вось калі і з-за чаго – паспрабуем разабрацца…

P.S. Паважаныя дарослыя, звяртаем вашу ўвагу на бяспеку дзяцей падчас іх гульні ў лужынах. Пераканайцеся, што лужыны не занадта глыбокія, а ў іх няма небяспечных прадметаў або забруджванняў.