Упэўнена праходзіць жніво ў КСУП “Чырвоны баец”

Упэўнена праходзіць жніво ў КСУП “Чырвоны баец”

На ўчарашнюю раніцу каласавыя тут былі ўбраны на 66% плошчаў, адведзеных у сельгасарганізацыі пад збожжавыя і зернебабовыя культуры.

Самым першым, прычым тэрмінова, яшчэ ў пачатку ліпеня быў абмалочаны азімы ячмень. Гарачае майскае і чэрвеньскае сонца пры адсутнасці дажджоў не дазволіла ў поўнай меры наліцца ячменнаму коласу. Ураджай не змог парадаваць так, як летась: 28 цэнтнераў на круг супраць 55…
Зусім па-іншаму выспелі пшанічныя ўчасткі: з кожнага гектара атрымана па 44 цэнтнеры. Па 42 цэнтнеры збожжа на круг намалочваюць хлебаробы “Чырвонага байца” трыцікале.
За сухімі лічбамі стаіць карпатлівая праца многіх і многіх людзей. Прычым яшчэ з восені, а потым і вясны, калі быў закладзены падмурак пад ураджай, які зараз збіраецца да кожнага каласка. Прычым збіраецца ў няпростых умовах. У адрозненні ад мая і чэрвеня, ліпень, а цяпер і жнівень зачасціў дажджамі, стрымліваючы памкненні хлебаробаў. Таму апошнія выкарыстоўваюць кожную пагодную хвіліну.

Чатыры экіпажы збожжаўборачных камбайнаў шчыруюць на жніве. Усе механізатары – вопытныя і надзейныя, за плячамі ў многіх шмат сезонаў на ўборцы збажыны. У Дзмітрыя Аляксеева, да прыкладу, за штурвалам камбайна – больш за 2 дзясяткі год. Штогод ён з’яўляецца лідарам у гаспадарцы па намалотах. Вось і сёлета разам з маладым напарнікам Ігарам Макаронкам ён першым з квартэта экіпажаў сельгасарганізацыі дасягнуў тысячнага рубяжу па намалоту збожжа. Блізкія да гэтай знакавай мяжы экіпажы ў саставах бацькі і сына Аляксандра і Уладзіміра Макаронкаў, Дзяніса Казанцава і Аркадзя Цяніцкага. Старанна працуюць таксама Валерый Дырыкаў і Анатоль Шлык.

Трыма самазваламі свежанамалочанае збожжа дастаўляецца ад камбайнаў у сушыльную гаспадарку. Паўтары тысячы тон зерня перавёз Аляксандр Ермалаеў, амаль столькі ж на рахунку Юрыя Кітова. Набліжаецца да адзнакі ў тысячу тон збожжа Мікалай Аляксееў.
Не змаўкае гул рухавікоў на збожжатаку, дзе работа наладжана ў 2 змены. Зерне даводзяць да ладу Аляксандр Анісімаў і Вадзім Гукаў, Аляксандр Малахаў і Сяргей Гукаў.
Актыўна абжатыя палі вызваляюцца ад саломы. Механізатары Віктар Аляксееў і Аляксандр Масюковіч скручваюць яе ў рулоны, якія потым звозяцца да фермы ў Дваранінавічах і складваюцца ў сцірты.
Паралельна з уборкай сёлетняга ўраджаю думаюць у гаспадарцы пра ўраджай наступны. Літаральна ў бліжэйшыя дні плануюць у “Чырвоным байцы” распачаць сяўбу азімага рапсу. З гэтай мэтай актыўна вядзецца ворыва – на ўчастку заняты Яўген Кандраценка і Яўген Марцючэнка.
Наогул, усе работы арганізаваны на належным узроўні. Работнікі забяспечаны спецвопраткай, гарачым харчаваннем. Усё, што залежыць ад людзей, выконваецца. Застаецца толькі нябёсы прасіць, каб не перашкаджала надвор’е.

Аляксандр ХАХЛОЎ

Последние новости

Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость
Общество

VII Всебелорусского народного собрания

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Наследие героя

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх