Темы

“Навагодняя міля- 2016”

“Навагодняя міля- 2016”

Бегуны

Традыцыйны лёгкаатлетычны прабег па вуліцах Кіраўска “Навагодняя міля” стаў сапраўднай візітнай карткай, атрыбутам спартыўнага жыцця раёна. Ён праводзіцца на Кіраў-шчыне з 1996 года, галоўнай асаблівасцю “Навагодняй мілі” з’яўляецца тое, што ў ёй прымаюць  удзел людзі самага рознага ўзросту. Спорт – гэта арэна, дзе чалавек пацвярджае, што ня-ма мяжы яго магчымасцям, бо хто моцны целам, той  здаровы і поўны сіл.

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь і ад-крыць спаборніцтва было прадстаўлена пераможцам леташняга прабегу – выкладчыку і навучэнцы Жыліцкага  сель-скагаспадарчага  каледжа Васілю Цітарэнку і Веры Каліноўскай.

ілі-2016” прынялі аматары  бегу ў сямі ўзроставых групах: 14-15 гадоў, 16-17 гадоў, 18-29 гадоў, 30-39 гадоў, 40-49 гадоў, 50-54 гады, 55 год і старэй.

Традыцыі спартыўнага свята былі захаваны. Каля навагодняй ёлкі на плошчы горада ўсіх       удзельнікаў прабегу ві-талі Дзед Мароз са Снягуркай, якія і далі старт спаборніцтвам. Удзель-нікі спаборніцтва 14-15 гадоў, 16-17 гадоў, 55-54 года, 55 гадоў і старэй беглі дыстанцыю 1016 метраў. А ўдзельнікі ўзроставых груп 18-29 гадоў, 30-39 гадоў, 40-49 гадоў пераадолелі маршрут у 2016 метраў. На фінішы пераможцы і прызёры ў кожнай групе вызначаліся па лепшым часе.

_MG_0014

Сярод самых маладых спартсменаў (14-15 гадоў) першыя месцы заваявалі Вадзім Гукаў і Крысціна Лазарава. Іван Сімановіч і Вера Каліноўская сталі лепшымі сярод 16-17-гадовых лёгкаатлетаў. У наступнай узроставай катэгорыі – 18-29 гадоў першынствавалі Кірыл Аляксееў і Алена Шалыгіна.  Васіль Цітарэнка быў лідарам ва ўзроставай группе 30-39 гадоў. Сярод 40-49-гадовых бегуноў пераможцамі сталі Павел Лазаковіч і Таццяна Алейнік. Ва ўзроставых групах 50-54 гады  пераможцам стаў Уладзімір Грамыка, 55 гадоў і старэй – Мікалай Галавач.

_MG_0018_1

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі, а таксама атрымалі навагоднія віншанні ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Барацьба ва ўсіх забегах была заўзятая і сур’ёзная. Як жа інакш! Нават прырода зрабіла   навагодні падарунак        удзельнікам прабегу – было марозна, церушыў сняжок. Практычна ўсе фінішавалі з усмеш-камі на тварах, што са-мо  за сябе гаварыла: удзельнікі атрымалі порцыю бадзёрасці і выдатны настрой!

_MG_9915

Ірына БАБІЧ.

Последние новости

Сельское хозяйство

Работа на земле – осознанный выбор

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Матпомощь к школе: кому положена и как будет производиться

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Каникулы со спасателями в Кировском районе

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Республиканский марафон молодежи и студенчества: «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна!»

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

22-26 июня на Кировщине пройдет профилактическая акция «Безопасность начинается с тебя!»

23 июня 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В Кировске 27 и 28 июня пройдут поединки стартового тура 19-го чемпионата Беларуси по пляжному футболу

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем