Темы

Хлебаробы Кіраўшчыны не застаюцца без увагі кіраўніцтва гаспадаркі, раёна, прафсаюзных лідараў.

Хлебаробы Кіраўшчыны не застаюцца без увагі кіраўніцтва гаспадаркі, раёна, прафсаюзных лідараў.

Чарговыя віншаванні з працоўнымі дасягненнямі зноў прымалі рассветаўцы: старшы камбайнер Валерый Піскуноў і камбайнер Ігар Гаўрылюк, вадзіцель Аляксандр Белы.

На рахунку экіпажа збожжаўборачнага камбайна на момант віншавання было ні многа ні мала – 2 тысячы тон намалочанага збожжа. Яны першымі ў гаспадарцы і ў раёне дасягнулі такога выніку!

Станаўленне Валерыя Піскунова як прафесіянала хлебаробскай справы адбывалася спачатку на палях калгаса Ільіча, затым – калгаса імя Кірава. І ўжо больш 15 гадоў шчыруе Валерый Раманавіч у “Рассвеце”. Сваім працоўным вопытам ён дзеліцца з моладдзю, таму ўпэўнены, што яго напарнік Ігар Гаўрылюк у хуткім часе будзе дастойным канкурэнтам лепшым камбайнерам. А сёння сплаў вопыту і маладосці дае свае вынікі…

На працягу ўсяго жніва ў ліку лідараў і вадзіцель Аляксандр Белы. На момант ушаноўвання ён перавёз ад камбайнаў 3 тысячы тон збожжа.
У гаспадарцы Аляксандр працуе ўсяго год, але адказнасць і стараннасць дазволілі яму дасягнуць такіх вынікаў. Наогул жа, за яго плячамі больш 15 гадоў вадзіцельскага стажу. У Мышкавічы ён пераехаў з Мінска, дзе працаваў у аўтобусным парку. Свежае паветра, зямля, адным словам, вяскавае жыццё ўзяло верх, пераманіла маладога чалавека са сталіцы, куды ён пераехаў з Расіі. Сваім выбарам і жыццёвымі зменамі Аляксандр Віктаравіч задаволены. Чаму менавіта Мышкавічы? Адказ просты: сюды пераехалі яго бацькі.

…Лёгкай перамогі на хлебнай ніве не бывае. Патрэбна нечым ахвяраваць: вольным часам, нават сном, зносінамі з роднымі… Цана таму – вага будучага караваю, харчовая бяспека краіны, сямейны дабрабыт. Пры тым хлебаробы добра разумеюць, што іх перамога – гэта перамога ўсіх земляробаў гаспадаркі. А яшчэ ва ўсім гэтым вялікая заслуга тых, хто чакае іх дома…

У адрас герояў жніва гучалі словы віншавання і ўдзячнасці за працу, пажаданні далейшых поспехаў у хлебаробскай справе, ім таксама былі ўручаны падарункі.

Тым часам на мінулым тыдні працэс папаўнення атрада камбайнераў і вадзіцеляў, якія дабіліся знакавых рубяжоў на сёлетнім жніве, не спыняўся. Літаральна штодня хтосьці дабаўляўся ў кагорту перадавікоў, адзначыўшыся працоўнымі дасягненнямі. І зноў вызначыліся рассветаўцы-вадзіцелі. Сяргей Цмыг і Сяргей Іваніцкі дасягнулі новай высокай планкі – цяпер у 3000т перавезенага ад камбайнаў збожжа. У ААТ “Дабаснянскае” тысячнага намалоту дабіўся экіпаж у саставе Алега Сосава і Максіма Голубева, а вадзіцель Яўген Кавалёў на МАЗ-555142 перавёз ад камбайнаў больш за тысячу тон збожжа.
Такога ж рубяжу дабіліся хлебаробы КСУП “Жылічы” Уладзімір Бычкоў і Алег Сазонаў. А вадзіцель Валерый Кісялёў стаў тысячнікам на малапад’ёмнай аўтамашыне САЗ. Перадавікі на жніве не засталіся па-за ўвагай. Іх прама ў полі віншавалі прадстаўнікі раённай улады, раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, кіраўніцтва і прафкамаў сельгасарганізацый.

Галіна РУСЕЦКАЯ, Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Сяргея АЧЫНОВІЧА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость