Аляксандр Бутараў уручыў узагароды за узорнае выкананне працоўных абавязкаў

Аляксандр Бутараў уручыў узагароды за узорнае выкананне працоўных абавязкаў

_MG_0861

Урачыстым і прыемным для шэрагу прысутных быў пачатак пашыранай апаратнай нарады ў райвыканкаме напярэдадні Раства Хрыстова. Кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў уручыў узнагароды за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў і з нагоды прафесійных святаў.

З нагоды Дня работнікаў сацыяльнай абароны, які адзначаўся 5 студзеня, Ганаровыя граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама атрымалі В.Р.Гарох, якая больш 15 гадоў працуе сацыяльым работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і галоўны спецыяліст па аўтаматызацыі аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т.У.Лаўрыненка (у снежні мінулага года ў яе стаж дзяржаўнай службы склаў 20 гадоў).

Грашовай прэміяй райвыканкама за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, добрасумленную работу ў сферы сацыяльнага абслугоўвання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву была ўзнагароджана загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму РЦСАН М.У.Гіраеўская, якая ўзначальвае гэтае падраздзяленне на працягу 13 гадоў.

У сувязі з Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў, які адзначаўся    3 студзеня, за шматгадовую добрасумленную работу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў грашовая прэмія райвыканкама была ўручана галоўнаму бухгалтару фінансавага аддзела райвыканкама Л.Ф.Даманнікавай, якая больш 25 гадоў адпрацавала ў гэтым аддзеле, а таксама намесніку начальніка фінансавага аддзела А.І.Пігулеўскай.

Узнагароду райвыканкама — грашовую прэмію Аляксандр Бутараў уручыў урачу-уролагу паліклінічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы А.У.Латушкіну за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя раёна (34 гады), узорнае выкананне працоўных абавязкаў і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння.

Аляксандр Бутараў выказаў шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў адзначаным узнагародамі работнікам.

Затым на нарадзе былі разгледжаны актуальныя для жыццядзейнасці рэгіёна пытанні.

_MG_088522

_MG_0906

_MG_0900

_MG_0865

_MG_0909

_MG_0855

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем