Темы

Сплюшчыш кукурузны пачатак – павысіш малочны дастатак (рэпартаж з СГФ «Чыгірынка»)

Сплюшчыш кукурузны пачатак – павысіш малочны дастатак (рэпартаж з СГФ «Чыгірынка»)

Актыўнымі тэмпамі ў сельгасарганізацыях Кіраўшчыны вядзецца ўборка кукурузы на зерне. За кошт яго павялічыцца валавы збор збожжавых і зернебабовых. Кукурузнае зерне разам з сакавітымі, грубымі і камбінаванымі кармамі істотна ўзбагаціць рацыён кармлення буйной рагатай жывёлы, што, у сваю чаргу станоўча адаб’ецца на павелічэнні надояў. Гаспадаркам апраўдана пускаць залацістае зерне на корм жывёле, калі выкарыстоўваць яго разумна і ў адпаведным выглядзе.

Істотную ўвагу нарыхтоўцы зерня кукурузы ўжо каторы год надаюць у СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Як расказаў пры ўчарашняй сустрэчы галоўны аграном гаспадаркі Юрый Смятана, пад гэтыя мэты ў сельгасфіліяле сёлета адведзена 250 га. З іх больш за палову ўжо ўбрана. Ураджайнасць радуе мясцовых аграрыяў: са 134 га намалочана 1378 тон залацістага зерня, з кожнага гектара ў бункер камбайна паступае больш чым па 100 цэнтнераў. Да слова, гэты паказчык вышэйшы, чым сярэднераённы. Па словах Юрыя Уладзіміравіча, год сёлета наогул выдаўся “кукурузным”. Царыца палёў, якая вельмі любіць вільгаць, доўга не магла набраць рост пасля майска-чэрвеньскай нястачы дажджоў, хоць і паставіліся да яе вырошчвання як мае быць: якасна пасеялі прадукцыйнае насенне імпартных гатункаў, правялі ўсе неабходныя палявыя маніпуляцыі. А вось калі дачакалася кукуруза дожджыкаў у ліпені, то і пайшла шпарка ўгору, стала налівацца сокам. І вымахала так, што і вока радавала, і аддача ў выгядзе ўраджаю атрымалася важкай. Зялёнай масы на сілас, да прыкладу, з гектара атрымлівалася па 400 цэнтнераў і нават больш. Гэтага сакавітага корму чыгірынцы назапасілі 11 тысячы тон, і яшчэ не менш 7 тысяч тон плануецца закласці ў траншэі – на 300 га стаіць зялёная сцяна. Нарыхтоўку актыўна вя­дзе на камбайне КВК механізатар Дзмітрый Конюхаў. Ён хутка здрабняе зялёную масу, якую дастаўляюць да месцаў складзіравання па 5-6 адзінак тэхнікі. Адказна працуюць на гэтым участку Яўген Гузялевіч, Васіль Тарэлка, Артур Маслаў, Сяргей Іванчыкаў, а таксама сезонныя вадзіцелі і механізатары з Магілёва.

А цяпер вось і зерне кукурузнае радуе не менш. Убіраюць яго збожжаўборачным камбайнам “Палессе” з адпаведнай жаткай. Вопытны механізатар Сяргей Чорны, які нядаўна быў заняты на адвозцы зялёнай масы, перасеў за яго штурвал і зараз ўбірае палеткі. Прычым сартуе ўчасткі: абжынае найбольш падышоўшыя, падсохлыя, а там, дзе лісце і сцябліны зелянейшыя, пакідае даспяваць, каб вярнуцца да іх пазней.
Адметна, што практычна ўсё намалочанае залацістае зерне ў “Чыгірынцы” прызвычаіліся перапрацоўваць пры дапамозе цяпер ужо добра вядомай перадавой тэхналогіі – плюшчэння.

– Гэты спосаб перапрацоўкі кукурузнага зерня, – расказаў Юрый Смятана, – мае шмат пераваг. Выкарыстоўваючы яго, можна атрымаць большую колькасць спажыўных рэчываў і больш працягла іх захоўваць. Плюшчанае зерне лёгка ўпісваецца ў рацыён жывёлы, найбольш прыстасаваны да яе стрававальнага тракта, што вядзе да павелічэння прадукцыйнасці БРЖ. Такі даволі бюджэтны корм багаты энергіяй, цукрам. У параўнанні з сушкай пры плюшчэнні істотна змяншаюцца затраты на паліва, амартызацыю тэхнікі. Нарэшце, плюшчанае зерне нескладана захоўваць: няма патрэбы ў спецыяльных і нятанных збудаваннях – можна захоўваць у траншэях, а можна ў палімерных рукавах, як гэта робім мы…

Корм у такіх рукавах ужо закансерваваны на жывёлагадоўчых аб’ектах у Чыгірынцы, Стайках, а зараз закладваецца ў Колбава. Заплюшчана 900 т кукурузнага зерня, а для поўнай патрэбы засталося назапасіць яшчэ тон каля двухсот. Паколькі ў гаспадарцы маецца ўласны агрэгат для плюшчэння, гэты працэс праводзіцца планамерна, адразу ж па меры паступлення зерня ад камбайна. Работа даручана механізатару Максіму Вараб’ёву, які выдатна спраўляецца з заданнем.
Дарэчы ўборка сёлетняга ўраджаю з палёў “Чыгірынкі” – гэта толькі палова палявых клопатаў мясцовых працаўнікоў. Другая палова – закладка будучага ўраджаю. Да пачатку кастрычніка ў гаспадарцы завяршылі сяўбу азімых збожжавых. Ячмень (400 га), жыта і трыцікале (па 320 га) якасна пасеялі механізатары Сяргей Фірагін і Анатоль Кузьмін. Апошні з названых пераключыўся на ворыва пад сяўбу культур на зялёны корм, а затым прыступіць да ўздыму зябліва. На падрыхтоўцы глебы пад сяўбу старанна працуе Аляксандр Апсіт (на фота). На яго рахунку больш за тысячу гектараў апрацаванай глебы.

Пагодныя восеньскія дні дазваляюць аграрыям працаваць у поўным аб’ёме. Але нават калі пахаладанні з даждамі ўсё больш будуць нагадваць аб сабе, у гаспадарцы ўпэўнены, што яны не перашкодзяць завяршыць усе запланаваныя работы.
Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

На верхнім фота: на ўборцы кукурузы на зерне старанна працуе механізатар Сяргей Чорны.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость