Темы

Аграрыі Кіраўскага раёна ўпэўнена завяршаюць чарговы сезон палявых работ

Аграрыі Кіраўскага раёна ўпэўнена завяршаюць чарговы сезон палявых работ

У сельгасарганізацыях у большасці завершаны асноўныя палявыя работы. На парадку дня зараз – уздым зябліва, які накіраваны ўжо на ўраджай наступнага года.

Актыўнымі тэмпамі вядуць восеньскае ворыва ў ААТ “Дабаснянскае”. З планавых 890 га глеба ўзарана на амаль 700 га. Хаця, спыняцца на дасягнутым у гаспадарцы не збіраюцца: пакуль надвор’е будзе спрыяць палявым работам, гэты від будуць працягваць і звыш плана.

– Дадзены тэхналагічны прыём мае вялікае значэнне, – паясніў галоўны аграном сельгаставарыства Андрэй Голубеў. – Ён дазваляе зменшыць напружанасць падчас веснавых палявых работ, забяспечвае найбольш якасную перадпасяўную апрацоўку глебы і спрыяе правядзенню веснавой сяўбы сельскагаспадарчых культур у лепшыя агратэхнічныя тэрміны. Чым больш уздымем, узаром глебы з восені, тым лягчэй будзе ўжо вясною пасеяць астатнія культуры. Таму мы надаем гэтаму віду сельгасработ не менш важнае значэнне, як і іншым, і імкнемся арганізаваць працэс у поўнай меры.

Работы па восеньскаму ворыву вядуць дабаснянцы з раніцы і да позняга вечара. Зараз на магутным “Беларусу-3022” з дапамогай 8-корпуснага плуга ўзворвае ўчасткі Андрэй Смалоўскі. Плануецца ў хуткім часе яшчэ больш паскорыць тэмпы – далучыць да работ яшчэ адзін трактар – “Беларус-3522”. А дагэтуль на ворыве шчыравалі механізатары Уладзімір Скрыганаў і Андрэй Назарчык, якія падрыхтавалі глебу пад восеньскую сяўбу. А яе, да слова, у “Добасна-агра” правялі аператыўна, у аптымальныя тэрміны. Азімыя культуры на зерне размясцілі на 1290 га, на зялёны корм – 313 га, насенннем рапсу занялі 330 га, сурэпіцай – 20 га. Усю сяўбу правялі вопытныя механізатары Міхаіл Куляновіч на трактары “Атлес” і Алег Сосаў на трактары “Беларус-3022”.

Апошні з названых паралельна яшчэ і рыхтаваў глебу культыватарам. Мінеральныя тукі пад сяўбу ўносіў Рыгор Шэлегаў.
Поўнасцю завершана ў гаспадарцы ўборка кукурузы на сілас. Як адзначыў Андрэй Голубеў, выдалася яна неблагая: па 267 цэнтнераў зялёнай масы на круг. З 520 га на жывёлагадоўчых аб’ектах заклалі 5 сіласных траншэй, плюс яшчэ адну з траў. На здрабненні кукурузы выдатна папрацавалі механізатары Сяргей Сямёнаў і Канстанцін Калаткоў.

Большым, чым у мінулым годзе, атрымаўся ўраджай і цукровых буракоў. Зараз выкапаныя салодкія карані вывозяцца для адпраўкі на Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат.

Нялішнім будзе заўважыць, што дабаснянцы, дбаючы пра ўласны ўраджай, дапамагалі калегам, прычым не толькі ў нашым раёне. Выдзялялі тэхніку для адвозкі бульбы, зялёнай масы і іншых ураджайных грузаў у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна, а ў гэтыя дні дабаснянскі кормаўборачны камбайн заняты на кукурузных палетках у КСУП “Аўсянка імя І.І.Мельніка” ў Горацкім раёне. Як кажуць, поле суседа не чужое…

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.
На фота: механізатар Андрэй Смалоўскі якасна вядзе зябліўнае ворыва.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость