19 студзеня выратавальнікі Кіраўскага раена адзначаюць свае прафесійнае свята

19 студзеня выратавальнікі Кіраўскага раена адзначаюць свае прафесійнае свята

IMG_1332

У снег, дождж ці свякоту па першай трывозе заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сярод іх – начальнік каравула першай дзяжурнай змены Сяргей Архіпенка, камандзір аддзялення Аляксандр Булачкін, вадзіцелі Мікалай Пінчук, Аляксандр Сачонак, Аляксей Каранкевіч, Яўген Верам’ёў, старшы пажарны Яўген Саўчанка, пажарны Алякскй Калаткоў, камандзір аддзялення Уладзімір Курмас. Менавіта ад іх майстэрства, прафесіяналізму, зладжанасці ў рабоце залежыць своечасовая лліквідацыя надзвычайных здарэнняў і пажараў.

У семнаццаты раз адзначаецца ў нашай рэспубліцы Дзень выратавальніка, які  супадае з вялікім праваслаўным святам – Вадохрышчам, і гэта вельмі сімвалічна. Менавіта прадстаўнікі гэтай прафесіі змагаюцца з рознага роду стыхіямі, выратоўваюць жыцці іншых людзей, а таму і самі як бы знахо-дзяцца пад асаблівым нябесным заступніцтвам. Нездарма на эмблеме выратавальнікаў ёсць сімвал «Неапалімая купіна», у праваслаўных гэты абраз закліканы аберагаць людзей ад пажараў.

Пачынаючы з 1999 г., калі было створана падраздзяленне па надзвычайных сітуацыях, зроблена многае, што дапамагло службе стаць універсальнай падчас ліквідацыі рознага роду здарэнняў: удасканалена матэрыяльна-тэхнічная і вучэбна-трэніровачная базы, выратавальнікі значна павысілі прафесійны ўзровень і майстэрства.

Штодзень пажарныя-выратавальнікі нясуць сваю нялёгкую, але такую неабходную службу. Калі здараецца пажар ці іншая надзвычайная сітуацыя, яны першымі прыходзяць на дапамогу тым, каму гэта жыццёва неабходна.

Аб тым, якія задачы сёння выконвае раённы аддзел на надзвычайных сітуацыях, мы па-прасілі расказаць яго начальніка, падпалкоўніка ўнутранай службы Міхаіла КАРАНКЕВІЧА:

IMG_1696

—     Наш аддзел здольны выконваць вялікі спектр пажарных і аварыйна-выратавальных работ, сярод якіх: ліквідацыя пажараў, выратаванне пацярпелых, лакалізацыя небяспечных для людзей, вытворчасці і навакольнага асяроддзя фактараў, разбор завалаў, аварыйна-выратавальная работа пры дарожна-транспартных здарэннях і на водах, ліквідацыя тарфяных і лясных пажараў і многае іншае.

У мінулым го-дзе намі было ажыццёўлена больш за 300 баявых выездаў, у тым ліку 15 на ліквідацыю пажараў, 8 — наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў. У вы ніку баявой работы ўдалося выратаваць жыццё тром чалавекам, а таксама “адваяваць” у агня больш за 30 пабудоў. Дзякуючы зладжаным дзеянням нашых работнікаў была захавана маёмасць на агульную суму больш за 1 млрд. рублёў.

Асноўную долю клопатаў дастаўляе нашай службе вогненная стыхія, асабліва ў прыватным сектары. На жаль, не абыходзіцца і без чалавечых ахвяр. Сярод асноўных прычын, прыво-дзячых да вогненных трагедый — грэбаванне элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі, п’янства, асацыяльны лад жыцця.

У рабоце асноўны ўпор робім на прафілактычную работу, гэта дазволіла за мінулы год зменшыць колькасць пажараў з 30 да 18, а таксама гібель людзей на іх з 6 да 4 выпадкаў. Аднак  праблемы супрацьпажарнага стану выратавальнікам у адзіночку не вырашыць. Актыўную дапамогу нам аказвае раённая ўлада, адказныя службы, кіраўнікі устаноў і арганізацый, немалая заслуга ў прафілактычнай дзейнасці і раённай газеты. З разуменнем ставяцца да вырашэння ўзнікаючых пытанняў супрацьпажарнай бяспекі кіраўнікі сельгасарганізацый раёна. Усе разумеюць, што мы робім агульную справу, цана якой — чалавечыя жыцці.

З мэтай прадухілення і прафілактыкі пажараў вядзем штодзённую растлумачальную і практычную работу сярод насельніцтва па набыцці і абсталяванні іх жылля аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Ужо ёсць нямала прыкладаў, калі гэта невялікае па памерах прыстасаванне сваім гукавым сігналам своечасова абвяшчала людзей аб пачынаючымся пажары і там самым выратоўвала жыццё.

Па выніках работы за 2015 год калектыву нашага аддзела прысу-джана другое месца сярод падраздзяленняў вобласці. Лічу, што гэта заслуга ўсіх, хто працуе над папярэджваннем і ліквідацыяй рознага роду надзвычайных     сітуацый.

Галоўны фактар поспеху нашай службы — гэта, безумоўна, людзі. Адказнасць падчас правя-дзення прафілактычных мерапрыемстваў, прафесіяналізм, смеласць, граматнасць пры тушэнні пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый — якасці, якія вылучаюць прадстаўнікоў гэтай прафесіі. У складанай сітуацыі трэба ўмець хутка зарыентавацца і аператыўна прыняць правільнае рашэнне.

Менавіта прафесіяналізм, аператыўна прынятае правільнае рашэнне і ўкамплектаваная матэрыяльна-тэхнічная база дазволілі нашым супрацоўнікам падчас адбыўшыхся на тэрыторыі раёна двух ДТЗ выратаваць чалавечыя жыцці. Першая трагедыя мела месца ў ліпені мінулага года, калі на аўтадарозе Магілёў—Бабруйск у раёне п.Скачок адбылося сутыкненне дзвюх машын, у выніку аварыі адзін з пасажыраў аказаўся заблакіраваным у салоне аўтамабіля. Дзякуючы імгненнай рэакцыі на склаўшуюся сітуацыю камандзіра аддзялення Аляксандра Булачкіна і вадзіцеля Мікалая Пінчука пацярпелы з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента быў вызвалены і перададзены ў рукі медыкаў. Другое ДТЗ здарылася 30 снежня і зноў каля Скачка. На гэты раз у аварыю трапілі тры аўтамабілі. У адным з іх заблакіраваным аказаўся вадзіцель, якога з дапамогай спецінструментаў удалося выратаваць і перадаць брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. У другім аўтамабілі “заціснутым” аказаўся таксама вадзіцель, але, на жаль, ён загінуў яшчэ падчас аварыі.

Летась у наш райаддзела паступіла дзве аўтацыстэрны, адна з якіх павышанай ёмістасцю 10 т, што дазволіла павысіць эфектыўнасць пры тушэнні пажараў. Зараз на “ўзбраенні” маюцца 11 асноўных аўтамабіляў, спецыяльнае абсталяванне для выратавання на лёдзе і вадзе, абвальвання канструкцый, а таксама ліквідацыі наступстваў ДТЗ.

Супрацоўнікі нашага аддзела разумеюць, што ад іх падрыхтоўкі і прафесіяналізму падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый залежыць многае, у тым ліку і жыццё іншых людзей, а таму значная ўвага надаецца павышэнню прафесійнага ўзроўню: кожны год яны праходзяць перападрыхтоўку ў навучальных установах Міністрэства па надзвычайных сітуацыях. На сённяшні дзень 56% асабовага саставу райаддзела з’яўляюцца спецыялістамі       І класа (вышэйшага). Зараз тут нясе службу 61 супрацоўнік: штат поў-  насцю ўкамплектаваны.

У бягучым годзе за значны ўклад у папярэ-джванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных здарэнняў, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці граматай Магілёўскага абласнога ўпраўлення  МНС Рэспублікі Беларусь узнагаро-джаны намеснік начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай рабоце Валянцін Лапцеў, начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Міхаіл Патапейка і камандзір аддзялення гэтай часці Аляксандр Булачкін.

IMG_1347
Зладжаная работа інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС, у якую ўваходзяць старшы інжынер групы арганізацыі функцыявання дзяржаўнай сістэмы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных здарэнняў Іван Бягун, старшы інспектар Максім Антоненка, першы намеснік начальніка аддзела Вячаслаў Сідараў, інспектар Іван Мельнік, садзейнічае змянш\нню колькасці адбыўшыхся пажараў і гібелі людзей на іх

Гонар і годнасць, мужнасць і адвага, гатоўнасць да самаахвяравання, прынцыповасць і дзелавітасць з’яўляюцца адметнымі рысамі супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, у першую чаргу, інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі Івана Мельніка, начальніка ПАВП аг.Стайкі Валерыя Шаболды і камандзіра аддзялення Алега Якушава, дыспетчара цэнтра аператыўнага кіравання Уладзіміра Бусла, старшага ва-дзіцеля Віктара Верам’ёва і вадзіцеляў Фёдара Лебедзева, Сяргея Сямёнава, Валерыя Наўрозава, Аляксея Каранке-віча, Аляксея Шыбкова і многіх іншых.

Шчыра віншую калектыў райаддзела і нашых шаноўных ветэранаў з прафесійным святам, жадаю ім і іх сем’ям моцнага здароўя, поспехаў у службе і ва ўсіх пачынаннях, ба-дзёрасці духу, шчасця і даўгалецця, а калегам яшчэ і паспяховага вырашэння баявых задач.  

Запісала Людміла Сямёнава

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх