Дзе пануе парадак,там ёсць і дастатак

Дзе пануе парадак,там ёсць і дастатак

На высокім арганізацыйным узроўні, зладжана праходзіць перыяд зімова-стойлавага ўтрымання грамадскага пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў КСУП “Чырвоны баец”. Загадзя і ў дастатку была сфарміравана кармавая база, падрыхтаваны жывёлагадоўчыя памяшканні, прадуманы ўсе іншыя моманты і нюансы. Дадаць да гэтага яшчэ належную працоўную дысцыпліну мясцовых работнікаў, і на выхадзе атрымліваюцца высокія вытворчыя паказчыкі і істотнае фінансавае папаўненне касы сельгасарганізацыі. А ў зімовы перыяд жывёлагадоўля – практычна адзіная крыніца даходаў.

Чырвоны баец” на працягу шэрагу апошніх гадоў стабільна займае адну з лідзіруючых пазіцый у жывёлагадоўчай галіне не толькі ў нашым раёне, але і на Магілёўшчыне. Пацвярджэнне таму – дынаміка росту вытворчых паказчыкаў, што гаворыць аб мэтанакіраванай рабоце ва ўсіх звёнах тэхналагічнага ланцуга.

Не стаў выключэннем і мінулы год. Практычна па ўсіх накірунках назіраецца “плюсавая” тэндэнцыя ў параўнанні з папярэднім годам. Як расказаў галоўны заатэхнік сельгасарганізацыі Віктар Даніленка, за названы перыяд валавы надой малака склаў 7394,8 т, што на 939 т больш, чым у 2022 годзе. Рэалізавана яго 6921,5 т (+998,9 т) – усё выключна гатункам “экстра”. Ад кожнай каровы атрымана па 6708,8 кг малака (+154,7 кг). Адпаведна і ў суткі кожная карова даілася больш прадукцыйна – па 20,7 кг у сярэднім (на 2,43 кг больш, чым у 2022).

Павялічылася ў параўнанні з 2022 годам пагалоўе жывёлы. У агульным статку гаспадаркі зараз 3353 галава БРЖ, больш леташняга паказчыка на 230. У тым ліку дойны статак складае 1140 рагуль. На 110 галоў павялічыўся і прыплод цялят: у 2023 годзе іх атрымана 1394.
Рост паказчыкаў забяспечваецца захаваннем тэхналагічных патрабаванняў на ўсіх этапах работы з жывёлай: вырошчвання, утрымання, кармлення. Загадзя да зімоўкі былі падрыхтаваны цёплыя, утульныя і адначасова светлыя памяшканні, дзе жывёла ўтрымліваецца ў чысціні.
Малако, як гаворыцца, у каровы на языку. У нарыхтоўчы перыяд шчыльна папрацавалі механізатары і спецыялісты. Да стойлавага перыяду ў кармавую “абойму” было закладзена 15 траншэй сенажу і сіласу – пад поўную патрэбу і нават “з гакам”. Зараз кармленне жывёлы забяспечана ў поўным аб’ёме і наладжана згодна тэхналагічнай карты па ўсіх узроставых групах. У сутачны рацыён рагуль уваходзіць кормасумесь, у якую ўключана 24 кг сіласу і 18 сенажу, а таксама 8 кг канцэнтратаў уласнага прыгатавання, бураковыя жамерыны, піўная драбіна. Для цялятак у гаспадарцы маюцца ўсе віды камбікармоў, у тым ліку закуплены КР-1, уласнага прыгатавання КР-2 і КР-3, а таксама кармы з зерневай групы, прэміксы і бялок – усё для росту і належнага развіцця маладняку. Усе віды камбікорму, да слова, абавязкова даследуюцца ў спецыяльнай лабараторыі Бабруйска.

А бадай, самы важны фактар росту прадукцыі жывёлагадоўлі – людскі. Як расказала загадчык МТК “Старыя Дваранінавічы” Ала Саліван, у калектыве фермы працуюць 36 чалавек. Усе работнікі – надзейныя, адказныя і дысцыплінаваныя, да справы ставяцца сур’ёзна і добрасумленна. Старанна працуюць аператары машыннага даення. Лідары па надоях – Ірына Гукава, Валянціна Марцючэнка. Добрых слоў заслугоўвае стаўленне да справы Настассі Крыванос, Святланы Гурыкавай, падменнага аператара Валянціны Талыш. Дарэчы, увесь дойны статак на працягу сутак абслугоўваюць усяго дзве работніцы ў няпростым графіку: першая дойка працягваецца з 6.00 раніцы да 15.00, увечары – з 18.00 да 1.30. А раніцай іх змяняе другая пара аператараў, а першая – адпачывае. На раздойванні кароў пасля ацёлу адказна працуюць Валянцін Лакіза, Ірына Пархімчык.

Па такім жа графіку, што і аператары машыннага даення працуюць і аператары па абслугоўванні даільнай залы – выключна мужчынская брыгада ў саставе Аляксандра Лакізы, Леаніда Каравая, Аляксандра Башана і Аляксандра Малахава.

Належным чынам працуюць на даручаных участках жывёлаводы па вырошчванні маладняку. У ліку лепшых – Алена Цяніцкая, Галіна Здункевіч, Наталля Бяляўская, Андрэй Сарока.

Складаемыя агульнага поспеху не патрабуюць нешта вынаходзіць альбо нейкіх мудрагелістых формул. Яна адна і простая: трэба кожнаму любіць сваю справу і захоўваць усе тэхналагічныя прыёмы.

Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх