Темы

Выбар прафесіі – важны этап жыцця

Выбар прафесіі – важны этап жыцця

Вельмі важна, выбіраючы шлях у дарослае жыццё, валодаць ведамі пра асноўныя накірункі развіцця сацыяльна-эканамічнага комплексу нашай краіны, новыя спецыяльнасці і мадэлі прафесійнай адукацыі розных узроўняў, перавагу ў атрыманні рабочых прафесій і іх неабходнасць сёння на рынку працы, магчымасці далейшага працаўладкавання.

Навучальныя ўстановы прапануюць шмат розных спецыяльнасцей, а выбар трэба зрабіць на карысць адной. Для таго, каб не памыліцца, неабходна загадзя пазнаёміцца з прафесіямі. Значную дапамогу ў гэтым аказвае правядзенне прафарыентацыйных сустрэч, падчас якіх можна атрымаць шмат карыснай інфармацыі.

Сёлета ў нашым раёне 62 вучні 11 класаў і 188 – 9 класаў школ раёна стануць выпускнікамі. Зараз перад рабятамі стаіць няпростая задача – вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй. Зрабіць правільны выбар вельмі важна, бо ўсім хочацца ў будучым быць запатрабаванымі на рынку працы, паспяховымі ў жыцці, атрымліваць дастойную зарплату.

“Мы выбіраем прафесію” – такім быў своеасаблівы дэвіз сёлетняй прафарыентацыйный сустрэчы з выпускнікамі школ раёна, што адбылася ў дзіцячай школе мастацтваў.

Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ірына Кійко давяла да ведама рабят інфармацыю аб найбольш запатрабаваных прафесіях і вакансіях у нашым раёне. Агучыла лічбы, якія сведчаць аб колькасці рабят вызначыўшыхся ўжо са сваёй будучай прафесіяй.

Старшы інспектар аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Вольга Каранкевіч давяла да ведама рабят інфармацыю аб вакансіях у аграпрамысловым сектары раёна, найбольш запатрабаваных прафесіях у галінах жывёлагадоўлі і раслінаводства, прывяла прыклады дастойных заробкаў шэрагу спецыялістаў, а таксама расказала аб прывелегіях для маладых спецыялістаў у АПК.

Па традыцыі, знаёмства з навучальнымі ўстановамі праходзіла ў форме размовы і дэманстрацыі прэзентацый. Старшакласнікі мелі магчымасць даведацца не толькі пра паступленне ў тую ці іншую навучальную ўстанову, але і створаных там умовах для вучобы, пражывання і правядзення вольнага часу.

Падчас мерапрыемства шмат цікавага пачулі рабяты аб атрыманні прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Бабруйскім аграрна-эканамічным каледжы, Клічаўскім аграрна-тэхнічным каледжы, а таксама ў Жыліцкім сельгаскаледжы, Бабруйскім медыцынскім каледжы, Бабруйскім індустрыяльна-будаўнічым каледжы.

У сваіх выступленнях прадстаўнікі навучальных устаноў звярталі ўвагу на тое, што існуючае ў грамадстве меркаванне аб “непрэстыжнасці” прафесійна-тэхнічнай адукацыі з’яўляецца памылковым. Справа ў тым, што на сучасным рынку працы востра адчуваецца запатрабаванасць у свайго роду “тэхнічнай эліце”: рабочых і служачых з добра развітымі практычнымі навыкамі працоўнай дзейнасці. Акрамя таго, атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з’яўляецца больш даступным і мае шэраг пераваг перад працягам навучання ў школе. Вялася таксама размова аб адрозненні прэстыжнай прафесіі ад запатрабаванай, аб прызванні і асабістых якасцях, якія неабходны ў той ці іншай сферах дзейнасці.

Падчас сустрэчы рабяты мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы, кожны жадаючы атрымаў інфармацыйныя брашуры з умовамі паступлення ў навучальныя ўстановы.

Вучні, удзельнікі прафарыентацыйнага мерапрыемства, падзяліліся сваімі меркаванямі:
Мікіта КУЦЯНКОЎ, вучань 11 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага:

– Зрабіць правільны выбар прафесіі даволі няпроста: тэхналогіі імкліва развіваюцца, некаторыя спецыяльнасці знікаюць на рынку працы, іншыя, наадварот, становяцца папулярнымі. Таму для нас удзел у прафарыентацыйных сустрэчах неабходны. Па-першае, большасць вучняў пакуль не вызначыліся з будучай прафесіяй, і прагучаўшая на такіх сустрэчах інфармацыя вельмі дапаможа. Па-другое, нават калі ўжо вызначыўся з навучальнай установай, не факт, што паступіш, таму мець “запасны варынт” будзе не лішнім.
Сам я планую звязаць сваё працоўнае жыццё з медыцынай. Хачу паступаць у Віцебскі медуніверсітэт. У будучым вельмі хацелася б заняцца лячэннем людзей з анкалагічнымі захворваннямі. Зараз імкнуся добра вучыцца, каб мець магчымасць паступіць.

Мілана ТАРАБУЕВА, вучаніца 10 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага:
– Лічу, што падобныя прафарыентацыйцныя сустрэчы вельмі неабходныя. Ёсць магчымасць не толькі пачуць пра ўмовы паступлення і навучання ў той ці іншай навучальнай установе, але і даведацца аб найбольш запатрабаваных і высокааплатных прафесіях. Вось я, напрыклад, даведалася, што прафесія медыка, якую планую атрымаць у Бабруйскім медыцынскім каледжы, на працягу некалькіх год у ліку адной з самых запатрабаваных. Гэта значыць, што пасля атрымання спецыяльнасці не будзе праблем з працаўладкаваннем.
У мяне наперадзе яшчэ 11 клас. Буду і надалей старанна вучыцца, бо для паступлення ў медкаледж на бюджэт неабходны высокія балы.

Падчас адбыўшагася мерапрыемства пераканалася, што сёння ў нас шырокі выбар навучальных устаноў для паступлення і атрымання найбольш запатрабаваных на рынку працы прафесій.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

В районном Доме культуры г.Кировска проходит акция «Здоровье щитовидной железы»

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем