Темы

У Год культуры плануюцца мерапрыемствы, якія будуць накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы

У Год культуры плануюцца мерапрыемствы, якія будуць накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы
настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №1 Ларыса Бярозка з вучнямі 7 “Г” класа Ганнай Акушэвіч і Вячаславам Каранкевічам.
настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №1 Ларыса Бярозка з вучнямі 7 “Г” класа Ганнай Акушэвіч і Вячаславам Каранкевічам.

Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, якія плануюцца правесці ў Год культуры, пэўная частка бу-дзе накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, а таксама выхаванне патрыятычнай самасвядомасці грамадзян.

Любоў да сваёй Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы. Менавіта яна аб’ядноўвае нас у народ, які носіць прыгожае імя —  беларусы.

Родны край, родная зямля, родная мова… Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца ў беларусаў ад дзядоў і прадзедаў.

Толькі родная мова натхняе нас на высакародныя ўчынкі, будзіць у сэрцах патаемную памяць і ў цяжкія хвіліны штурхае на самаахвярнасць. У родным слове для народа заключаецца ўсё: гісторыя мінулага, таямнічасць будучага, дзень учарашні, сённяшні і заўтрашні, яно здольнае лячыць душу чалавека, захоўваць памяць аб гісторыі свайго народа, у выпадку неабходнасці — аб’ядноўваць на абарону сваёй Радзімы.

Пра мову беларусы шаноўна і ласкава гавораць “родная мова”, “матчына мова”, “мова бацькоў і дзядоў”.

Нашы продкі нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету. А таму, наш святы абавязак падтрымаць, захаваць і зберагчы “матчыну мову”, перадаючы яе з пакалення ў пакаленне. Мова — як жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость