Добрасумленная праца – дастойныя вынікі

Добрасумленная праца – дастойныя вынікі

У КСУП “Ніва-Барсукі” адбыўся справаздачны сход, на якім былі падведзены вынікі мінулага года, прааналізаваны дасягнутыя поспехі, вызначаны шляхі павышэння прадуктыўнасці працы, а таксама акрэслены задачы на год бягучы. Удзел у справаздачы прынялі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Дарошкін і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Віктар Ставер.

Падводзячы вынікі мінулага года, старшыня сельгаспрадпрыемства Іван Рыняк адзначыў, што ён для гаспадаркі стаў даволі паспяховым. Па выніках штогадовага спаборніцтва галін народнай гаспадаркі раёна за 2023 год калектыў КСУП “Ніва-Барсукі” прызнаны пераможцам у намінацыі “Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці”. У ліку лідараў гаспадарка ў намінацыях “Вытворчасць цукровых буракоў”, “За павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі мяса”, другое месца – “За павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі малака”. Першае месца на рахунку ніваўцаў за лепшае добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый. Лепшым механізатарам прызнаны трактарыст-машыніст Алег Сакабіцкі, лепшым работнікам бухгалтарскай службы стала галоўны бухгалтар гаспадаркі Наталля Няфёдава.

Асноўным накірункам дзейнасці сельгаспрадпрыемства з’яўляецца вытворчасць сельгаспрадукцыі. Стабільная і зладжаная работа калектыву дазваляе дасягаць добрых вытворчых паказчыкаў. Летась рост валавай прадукцыі склаў 102,8%, а прадукцыі жывёлагадоўлі –108,7%.
Нядрэнна спрацавалі раслінаводы: больш паказчыка 2022 года атрымалі рапсу, бульбы накапана 1552 т (290% да пазалеташняга), цукровых буракоў 9258 т (135%). Па аб’ектыўных прычынах недабралі збожжавых культур, у той жа час добра спрацавалі па нарыхтоўцы кармоў. Напрыклад сенажа мелі 14866 т ці 129,9%, усяго было нарыхтавана 43 ц.к.адз. на ўмоўную галаву БРЖ, з іх травяністых – 26,9 ц.к.адз.

Последние новости

Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх