Темы

Аўтар першага беларускага рамана

Аўтар першага беларускага рамана

Сёлета адзначалася 155-годдзе з дня нараджэння пісьменнiка-земляка Ядвiгiна Ш.
3 усёй кагорты пісьменнікаў пачатку XХ стагоддзя яго постаць вылучаецца сваёй загадкавасцю, а творчасць карыстаецца попытам у чытачоў, для большасці з якiх ён чалавек-шыфр, творчасць якога да канца не разгадана і не прачытана, а для жыхароў Кіраўшчыны Ядвігін Ш. – знакаміты пісьменнік-зямляк. Ён адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, аўтар аднаго з першых раманаў у гісторыі айчыннай літаратуры “Золата”. Сапраўднае імя Ядвігіна Ш. – Антон Іванавіч Лявіцкі. Нарадзіўся будучы пісьменнік у 1869 годзе ў маёнтку Добасня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер вёска Добасна Кіраўскага раёна).

Творчасць Ядвігіна Ш. адыграла значную ролю ў фарміраванні норм беларускай літаратурнай мовы, удасканаленні сістэмы яе стылістычных сродкаў, пашырэнні мастацкіх магчымасцей. З мэтай прыцягнення насельніцтва да чытання кніг пісьменніка-земляка ў бібліятэках раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

У філіяле Мышкавіцкая сельская бібліятэка прайшло літаратурнае лато “Падарожжа па кнігах Ядвігіна Ш.”, у філіяле Шалаёўская бібліятэка-клуб – бібліяграфічны экскурс “Беларускае “Золата”. Падчас гадзіны пісьменніка “Беларускі празаік”, што прайшла ў філіяле Барчыцкая сельская бібліятэка-клуб, яе ўдзельнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка-земляка. Напрыклад, блізкае знаёмства з Янкам Купалам, які быў суседам. Дарэчы, менавіта Ядвігін Ш. дапамог маладому паэту выбраць псеўданім. У гасцях пісьменніка ў маёнтку Карпілаўка, дзе ён жыў і працаваў, бывалі Змітрок Бядуля, Уладзіслаў Галубка, Язэп Лёсік (зяць пісьменніка).
Філіял Стайкаўская сельская бібліятэка арганізаваў для сваіх наведвальнікаў літаратурную
гадзіну “Родапачынальнік беларускай мастацкай прозы Ядвігін Ш.”, дзе ўвага была засяроджана на рамане “Золата”, які стаіць ля вытокаў псіхалагічнай прозы. Тут жа была арганізавана выстава-інфармацыя “Яго зямля і людзі”.

На літаратурнаяй гадзіне “Жыццё як творчасць” у філіяле Паўлавіцкая сельская бібліятэка ішла размова пра першыя творы аўтара: апавяданні “Суд”, “Пазыка”, “Вучоны бык”, “3 маленькім білецікам”, “Мілка”. Студэнцкія гады, удзел у забастоўках і рэвалюцыйных выступленнях Ядвігіна Ш. абмяркоўваліся падчас медыя-гадзіны ў філіяле Жыліцкая сельская бібліятэка. Дапоўніла мерапрыемства выстава-дата “Славуты пісьменнік нашага краю”.

Літаратурная візітоўка “Знаёмцеся: Ядвігін Ш.” і выстава-дата “Да юбілею Ядвігіна Ш.” былі прадстаўлены наведвальнікам філіяла Чыгірынская сельская бібліятэка.

Да спадобы юным аматарам творчасці Ядвігіна Ш. прыйшлася літаратурная гадзіна “Знакамітасць зямлі нашай”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзіцячага чытача Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі.

Удзел у творчым конкурсе “Вобразы Ядвігіна Ш.”, арганізаваным супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі, прынялі 68 чалавек ва ўзросце ад 7 гадоў і старэй. Канкурсанты спаборнічалі ў намінацыях “Чытаем Ядвігіна Ш.”, дзе ацэньвалася выразнасць прамовы, эмацыянальная афарбаванасць выступлення, творчы падыход да выканання; “Фотаработа ў фармаце “Буклук” – прадстаўлены фота кампазіцый, цэнтральным элементам якіх была кніга. Удзельнікам апошняй намінацыі прыйшлося няпроста: яны павінны былі прадоўжыць незавершаны раман “Золата”. Затое цяпер чытачы сеткі бібліятэк раёна могуць прачытаць заканчэнне рамана “Золата” ў інтэрпрэтацыі кіраўчан.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі сертыфікаты, а пераможцы – дыпломы і сувеніры.

Наталля ХЛАПКОВА, метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці сеткі бібліятэк раёна.

Последние новости

Духовность

30 мая – Троицкая родительская суббота

30 мая 2026
Читать новость
Актуально

Кировчане прошли на областной этап турнира по гонкам на лыжероллерах среди учащихся учреждений общего среднего образования Могилевской области

29 мая 2026
Читать новость
Актуально

Как проходят учебно-полевые сборы для школьников Кировского района

29 мая 2026
Читать новость
Молодежная политика

На улице в позднее время: дети и летние каникулы

29 мая 2026
Читать новость
Актуально

Белагропромбанк: доверие, стабильность, развитие

29 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Хищение денежных средств: как не попасть на уловку мошенников?

29 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем