Веснавыя работы набралі абароты

Веснавыя работы набралі абароты

Выкарыстаўшы перапынак у палявых работах, механізатары дэталёва правяралі спраўнасць і дакладную работу ўсіх вузлоў і агрэгатаў. У ліку іншых на мехдвары ў Лёўкавічах мы сустрэлі аднаго з перадавых працаўнікоў гаспадаркі Рамана Канавалава.

– Падсапсавала крыху на­двор’е рабочы рытм, – адзначыў рулявы магутнага “Атлеса”, – ды толькі не рабочы настрой. Усе мы, кожны на сваім участку, імкнемся старанна працаваць на ўраджай. Ёсць магчымасць “падціснуць гайкі”, ад гэтага таксама многае залежыць: тэхніка павінна быць спраўнай, каб не было нечаканых паломак. Тады і тэмпы работ будуць высокія, і якасць іх правядзення…
Рамана Канавалава, па словах кіраўніцтва сельгас­арганізацыі, можна па праву назваць універсальным механізатарам: любую работу ён выконвае бездакорна. Зараз Раман заняты на ўнясенні арганікі, а нядаўна рыхтаваў глебу пад веснавую сяўбу.

На падрыхтоўцы глебы задзейнічаны таксама Раман Данілоў (на фота), якога мы сустрэлі на Жыліцкім мехдвары. Спачатку ён закрываў вільгаць, а цяпер падчапіў да магутнага “Беларуса” новы дыскавы культыватар.

Трэба заўважыць, падчас пагодных дзён працаўнікі КСУП паспелі зрабіць неблагі веснавы зачын пад ура­джай. Механізатар Сяргей Міхнёў узараў палову запланаваных плошчаў. Старанна працуе на сяўбе ранніх яравых Міхаіл Цітарэнка. Дарэчы, бягучай вясной ён перасеў на новы “Беларус-3522”, які сельгаспрадпрыемства атрымала за сродкі абласнога бюджэту. З дапамогай пасяўнога агрэгата “Рабе” Міхаіл засеяў 50 га аўсом, поўнасцю выканаўшы план, 150 га – ячменем (з планавых 175 га), 100 га – зернебабовымі (з планавых 312 га).

Як паведаміў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Пятроў, актыўна вядзецца работа і на палях з азімымі культурамі. Поўнасцю падкормлены шматгадовыя травы, рапс, збожжавыя. Зараз робіцца паўторная падкормка. Старанна працуюць на гэтым участку вопытныя механізатары Аляксандр Казека і Уладзімір Бычкоў.

Наогул, як заўважыў кіраўнік, на ўсіх участках механізатары, вадзіцелі імкнуцца працаваць з поўнай аддачай. Калі дазваляе надвор’е, з сямі гадзін раніцы яны ўжо на палетках і пакідаюць іх, як пачынае цямнець. Усе забяспечаны гарачымі абедамі, якія гатуюцца ў Жыліцкім сельгаскаледжы, пітной вадой, спецвопраткай і абуткам. А яшчэ стараннасці істотна садзейнічае аплата за выкананыя заданні: нормы выпрацоўкі нядаўна перагледжаны і падкарэкціраваны. І, як адзначаюць самі работнікі, вынікам яны задаволены: калі ёсць жаданне і імкненне працаваць, можна мець і дастойны заробак.

Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх