Темы

У Кіраўску каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, адбыўся мітынг

У Кіраўску каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў,  адбыўся  мітынг

_MG_2568

Пад такой назвай у межах патрыятычнай акцыіАбавязакучора ў райцэнтры, па ўсталяваўшайся традыцыі, каля памятнага знака ў гонар воінаўкіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаўадбыўся ўрачыстажалобны мітынг.

У ім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў,  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, члены раённага выканаўчага камітэта, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, моладзь.

…Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Словы вядучых: “Афганістан, слёзы маці па сынах, смутак дзяўчын па не вярнуўшыхся да іх каханых, наша памяць і павага да воінаў-інтэрнацыяналістаў, меўшых дачыненне да той трагічнай афганскай вайны, якая вялася ў два разы даўжэй, чым Вялікая Айчынная вайна” — не пакінулі раўнадушнымі ніводнага прысутнага на мерапрыемстве: на іх тварах быў смутак, у іншых блішчэлі слёзы.

Да прысутных на мітынгу звярнуўся кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў:

— Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў — гэта журботная і ў той жа час гераічная дата, якая ўпісана асаблівай старонкай у гісторыю Рэспублікі Беларусь, летапіс Узброеных Сіл як сімвал вернасці ваеннай прысязе і салдацкаму абавязку.

27 гадоў назад закончылася першая буйная антытэрарыстычная аперацыя ў навейшай гісторыі, якая працягвалася 2238 дзён і начэй. 76 савецкіх ваеннаслужачых былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 103 — узнагароджаны ордэнам Леніна, амаль 2 тысячы — ордэнам  Чырвонага Сцяга, звыш 51 тысячы — ордэнам Чырвонай Зоркі.

Час аддаляе нас ад страшных падзей, якія адбываліся ў той далёкай усходняй краіне. Але памяць аб вайне па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дамоў “грузам-200”.

У Афганістане праходзілі службу звыш 32 тысяч ураджэнцаў Беларусі, з іх 772 чалавекі загінулі ў час баявых дзеянняў, 734 вярнуліся інвалідамі.

Трагічныя падзеі не абышлі і кіраўскую зямлю: траім нашым героям-землякам не суджана было вярнуцца жывымі  (іх фотаздымкі на працягу мітынгу трымалі ў руках юнакі).

Сёння, ва ўмовах новых выклікаў сучаснасці, наша дзяржава высока цэніць ролю воінаў-інтэрнацыяналістаў ва ўмацаванні згоды ў грамадстве, у выхаванні падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, стойкасці і беззапаветнага служэння Айчыне. З гонарам пранёсшы скрозь гады і выпрабаванні свой баявы сцяг, многія працягваюць дастойна працаваць дзеля дабрабыту Беларусі.

Усе мы ўдзячныя воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў Афганістане.

Затым старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў нагадаў, што кіраўчане ганарацца подзвігам землякоў, якія загінулі ў мірны час у розных кропках іншых краін, і ніколі іх не забудуць.

Начальнік адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята, маёр Андрэй Гайдукевіч адзначыў, што нашы землякі, верныя прысязе, абаранялі інтарэсы сваёй Радзімы і аказвалі сяброўскую дапамогу суседняму народу, дастойна выконвалі воінскі абавязак. За мужнасць і гераізм 21 воін-інтэрнацыяналіст нашага раёна ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Вайна ва ўсіх яе праяўленнях нясе смерць, горыч і разбурэнні. Аб гэтым мы павінны помніць заўсёды і супрацьстаяць войнам у імя памяці загінуўшых, падкрэсліў Андрэй Гайдукевіч.

Затым юнакі пранікнёна зачыталі радкі з пісьмаў, якія родныя атрымлівалі з Афганістана: два — ад сыноў, а трэцяе ўтрымлівала ў сабе звесткі аб гібелі нашага земляка.

У памяць аб загінуўшых воінах у той далёкай краіне дзяўчынкі вынеслі запаленыя лампадкі.

У памяць аб ахвярах афганскай вайны да памятнага знака былі ўскладзены вянкі і кветкі. Першы кошык памяці з кветкамі — ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўрача райбальніцы Алены Круцько.

Пасля мітынгу, па традыцыі, група з ліку “афганцаў” і моладзі ўсклала вянкі і кветкі на магілы Пятра Петрусевіча і Віктара Шумілава ў Гарадцы, Аляксандра Ядлоўскага ў Жылічах. Каля магілы Аляксандра Ядлоўскага вучні мясцовай школы і навучэнцы сельгаскаледжа неслі Вахту памяці.

…Памяць аб тых, хто прайшоў дарогамі вайны, хто не вярнуўся ў родны дом, для каго абавязак і Айчына былі галоўнымі ў жыцці, застанецца часцінкай гонару за нашых землякоў. Яна заўсёды будзе жыць у сэрцах людзей, вершах і воінскіх песнях, мностве абеліскаў, нагадваючы аб трагедыі і мужнасці салдат.

_MG_2551

_MG_2728

_MG_2705

_MG_2643

_MG_2627

_MG_2617

_MG_2599

_MG_2590

_MG_2564

_MG_2538

_MG_2533

_MG_2531

 

Таццяна БАРАДЗІНА.

Если вы желаете заказать фото, размещенное на страницах газеты или сайта, обращайтесь в редакцию газеты «Кіравец» по телефонам 24-2-63, 24-5-69

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость